Бібліятэка будучыні
«Бібліятэка будучыні» (нарв.: Framtidsbiblioteket) — грамадскі арт-праект шатландскай мастачкі Кэці Патэрсан, які стартаваў у 2014 годзе і разлічаны на 100 гадоў. Кожны год на працягу стагоддзя адзін з буйных сучасных пісьменнікаў перадае праекту свой новы раман. Сабраныя такім чынам творы будуць апублікаваны ў 2114 годзе.
Праект быў задуманы Кэці Патэрсан летам 2014 года. Для яго рэалізацыі быў заснаваны спецыяльны фонд, праект падтрыманы адміністрацыяй сталіцы Нарвегіі, горада Осла. Праект быў распрацаваны па замове горада для так званай «Павольнай прасторы» грамадскага мастацтва,[1] якая ствараецца на тэрыторыі былога порта.[2]
Рукапісы будуць захоўвацца ў спецыяльна абсталяванай зале новага будынка публічнай бібліятэкі Осла,[3] у раёне Б’ёрвіка.[4] Спіс твораў будзе адлюстроўвацца на дысплеі, але рукапісы не будуць даступныя для чытання.
Камітэт фонду штогод адбірае новага аўтара на аснове крытэрыяў «выбітнага ўкладу ў літаратуру ці паэзію і магчымасці захапіць думкі сучаснага і будучых пакаленняў».[5]
Умберта Эка і Тумас Транстрэмер, памерлыя ў 2016 годзе, раней лічыліся патэнцыйнымі ўдзельнікамі праекта. Усе астатнія аўтары, з якімі размаўляла Патэрсан, прынялі запрашэнне.[6]
Тысяча соснаў была высаджана ў лясным масіве Нордмарка, у 2114 годзе яны пойдуць на выраб паперы для друку атрыманай анталогіі абмежаваным тыражом у 1000 асобнікаў.[7] Сертыфікаты на набыццё анталогіі былі распрададзены па кошце 625 фунтаў стэрлінгаў.[8]
Удзельнікі праекта
[правіць | правіць зыходнік]- 2014 — Першым аўтарам, які далучыўся да праекту стала Маргарэт Этвуд, у маі 2015 года яна перадала рукапіс рамана «Летапісец Месяца» (англ.: Scribbler Moon).
- 2015 — Другім удзельнікам стаў пісьменнік Дэвід Мітчэл, які ў маі 2016 года перадаў рукапіс рамана «Я крычу тое, што вы называеце часам» (англ.: From Me Flows What You Call Time).[9][10]
- 2016 — Трэцім удзельнікам праекту стаў ісландскі пісьменнік Сьён Сігурдсан, які ў маі 2017 года перадаў бібліятэцы рукапіс свайго рамана пад назвай «As My Brow Brushes On The Tunics Of Angels or The Drop Tower, the Roller Coaster, the Whirling Cups and other Instruments of Worship from the Post-Industrial Age».
- 2017 — Чацвёртым удзельнікам праекта стала турэцкая пісьменніца Эліф Шафак з раманам «Апошняе табу» (англ.: The Last Taboo).
- 2018 — Пятай да праекту далучылася паўднёвакарэйская пісьменніца Хан Ган з раманам «Dear Son, My Beloved».[11]
- 2019 — Шостым удзельнікам стаў нарвежскі пісьменнік Карл Уве Кнаўсгор з раманам «Blind Book».
- 2020 — Сёмым удзельнікам стаў амерыканскі пісьменнік в’етнамскага паходжання Оўшэн Вуонг.[12]
- 2021 — Восьмым удзельнікам стала пісьменніца з Зімбабвэ Ціцы Дангарэмбга з раманам «Narini and Her Donkey».[13]
- 2022 — Дзевятым удзельнікам стала нямецкая пісьменніца Юдзіт Шаланскі.[14]
- 2023 — Дзесятым удзельнікам стала мексікана-амерыканская пісьменніца Валерыя Луіселі.[15]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bjørvika - Norway’s largest urban development project . Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2016. Праверана 5 чэрвеня 2016.
- ↑ Future Library – Framtidsbiblioteket – Katie Paterson . www.futurelibrary.no. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2015. Праверана 9 жніўня 2015.
- ↑ Thorpe, Vanessa. Reader offer: buy a Katie Paterson Future Library limited-edition print . the Guardian. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 9 жніўня 2015.
- ↑ In English(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 9 жніўня 2015.
- ↑ Mumford, Tracy. A library that won't be read for 100 years . www.mprnews.org. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 9 жніўня 2015.
- ↑ Wood, Gaby. The Future Library: Why you face a big wait to read any of the books . Sydney Morning Herald (13 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 10 верасня 2018.
- ↑ 'Future Library' Reminds Us How Connected Books And The Environment Really Are . The Huffington Post. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2016. Праверана 9 жніўня 2015.
- ↑ Future Library | Edition | Ingleby Gallery . www.inglebygallery.com. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 9 жніўня 2015.
- ↑ Flood, Alison. Margaret Atwood's new work will remain unseen for a century . The Guardian (5 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2018. Праверана 7 верасня 2014.
- ↑ Alison Flood, Into the woods: Margaret Atwood reveals her Future Library book, Scribbler Moon Архівавана 16 лістапада 2018., The Guardian, 27 May 2015.
- ↑ Yonhap. Han Kang hands over book to Norway's Future Library project . The Korean Herald (27 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2019. Праверана 10 верасня 2019.
- ↑ 'You'll have to die to get these texts': Ocean Vuong's next manuscript to be unveiled in 2114 (англ.). the Guardian (19 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2020. Праверана 8 кастрычніка 2020.
- ↑ 'Tsitsi Dangarembga’s next work won’t be read by anyone until 2114 (англ.). the Guardian (25 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2021. Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Judith Schalansky is ninth author to write secret work for Future Library (англ.). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2022. Праверана 18 кастрычніка 2022.
- ↑ Creamer, Ella (2023-11-09). "'A feeling of total freedom': Valeria Luiselli welcomes chance to lock her fiction away in the Future Library". The Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Архівавана з арыгінала 2023-11-16. Праверана 2024-01-13.