Перайсці да зместу

Хан Ган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хан Ган
кар.: 한강
кар.: 韓江
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 лістапада 1970(1970-11-27)[1][2][…] (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Han Seung-won[d][3][4]
Муж Yong-hee Hong[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, раманіст, навеліст, паэтка
Гады творчасці з 1990
Жанр эсэ
Мова твораў карэйская
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
han-kang.net (англ.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Хан Ган (кар.: 한강, нар. 27 лістапада 1970(1970-11-27)[1][2][…], Кванджу[3]) — карэйская пісьменніца. Лаўрэат Міжнароднай Букераўскай прэміі 2016 года за раман «Вегетарыянка», пра жанчыну, якая вырашала болей не есці мяса[5]. Раман «Вегетарыянка» — адна з першых яе кніг, перакладзеных на англійскую мову.[6] Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2024).

Хан Ган — дачка пісьменніка Хан Сынвона  (англ.).[7] Нарадзілася ў Кванджу і ў 10-гадовым узросце пераехала ў сеульскі Суюры  (англ.), пра які пяшчотна піша ў рамане «Урокі грэчаскай». Вывучала карэйскую літаратуру ва ўніверсітэце Ёнсе.[8] Яе брат Хан Долім таксама пісьменнік.

Хан пачала пісьменніцкую кар’еру, калі адзін з яе вершаў апублікавалі ў выпуску часопіса «Таварыства і літаратура». Афіцыйны дэбют адбыўся ў наступным[калі?] годзе, калі яе апавяданне «Пунсовы якар» стала пераможцам літаратурнага конкурсу Сеул Сінмун.

У 2005 годзе Хан Ган атрымала Літаратурную прэмію Лі Сана  (англ.).

З лета 2013 года, Хан выкладае пісьменніцкае майстэрства ў Сеульскім інстытуце мастацтваў  (руск.).

У 2018 годзе раман Хан Ган «Любімаму сыну» быў адабраны для арт-праекта шатландскай мастачкі Кэці Патэрсан «Бібліятэка будучыні». Ён будзе апублікаваны ў 2114 годзе ў анталогіі са 100 тэкстаў. Да таго часу рукапіс будзе захоўвацца ў Deichmanske bibliotek у Осла нявыдадзеным і непрачытаным.[9]

У 2021 годзе Хан Ган апублікавала раман «Я не развітваюся» (작별하지 않는다), у якім вачыма трох жанчын паказана паўстанне на востраве Чэджуда  (руск.). Раман узнагароджаны французскай прэміяй Медычы 2023 года за лепшы замежны твор.[10]

У 2023 годзе выбрана міжнародным пісьменнікам Каралеўскага літаратурнага таварыства[11]. 10 кастрычніка 2024 года названа лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры «за напружаную паэтычную прозу, якая супрацьстаіць гістарычным траўмам і агаляе далікатнасць чалавечага жыцця».

  1. 1 2 Han Kang // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Kang Han // Babelio — 2007.
  3. 1 2 3 “딸이 쓴 문장에 질투심이 동했다”...아버지 한승원 작가의 고백 — Maeil Business Newspaper. Праверана 18 кастрычніка 2024.
  4. ↑ Literaturnobelpreisträgerin Han Kang: "Kein Grund für große Feier" / Hrsg.: Norddeutscher Rundfunk Праверана 6 красавіка 2026.
  5. ↑ Alter, Alexandra. Han Kang Wins Man Booker International Prize for Fiction With ‘The Vegetarian’ (англ.)(недаступная спасылка). The New York Times (17 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2016. Праверана 17 May 2016.
  6. ↑ Fan, Jiayang (8 January 2018). Han Kang and the Complexity of Translation. The New Yorker. Праверана 21 November 2021. In 2016, "The Vegetarian" became the first Korean-language novel to win the Man Booker International Prize, which was awarded to both its author, Han Kang, and its translator, Deborah Smith.
  7. ↑ Humans As Plants (англ.). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2014. Праверана 22 мая 2017.
  8. ↑ Montgomery, Charles. Sunday meeting with Han Kang (한강) author of Vegetarian (채식주의자) (англ.) (11 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2013. Праверана 8 сакавіка 2023.
  9. ↑ Yonhap. Han Kang hands over book to Norway's Future Library project (англ.). The Korean Herald (27 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2019. Праверана 10 верасня 2019.
  10. ↑ Роман Хан Ган «Я не прощаюсь» удостоен премии Медичи (руск.). world.kbs.co.kr. Праверана 23 снежня 2023.
  11. ↑ RSL International Writers | 2023 International Writers. Royal Society of Literature (3 верасня 2023). Праверана 3 December 2023.