Бінарны файл
Бінарны (двайковы) файл — у шырокім сэнсе: паслядоўнасць адвольных байтаў. Назва звязаны з тым, што байты складаюцца з біт, гэта значыць з двайковых (англ.: binary) лічбаў.
У вузкім сэнсе слова двайковыя файлы супрацьпастаўляюцца тэкставым файлам. Пры гэтым з пункту гледжання тэхнічнай рэалізацыі на ўзроўні апаратуры, тэкставыя файлы з'яўляюцца асобным выпадкам бінарных файлаў, у шырокім значэнні слова пад вызначэнне «бінарны файл» падыходзіць любы файл.
Часта бінарнымі файламі называюць выканальныя файлы і сціснутыя даныя, аднак некарэктна так абмяжоўваць гэты тэрмін.
Візуалізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Для нагляднага ўяўлення бінарнага файла ён разбіваецца на кавалкі роўнага памеру, якія з'яўляюцца лічбамі, запісаныя ў шаснаццатковай сістэме, часам у васьмярковай, двайковай ці дзесятковай. Вызначаны памер кавалка можа быць роўны аднаму актэту, а таксама двум ці чатыром (у выпадку разбіцця на кавалкі па некалькі актэтаў выкарыстоўваецца характэрны для выбранай платформы парадак байтаў). Залежнасць дыяпазону лічбаў ад памеру кавалка паказана ў табліцы:
актэтаў | колькасць біт | шаснаццатковая | васьмярковая | дзесятковая бяззнакавая |
дзесятковая знакавая |
---|---|---|---|---|---|
1 | 8 | 00 … FF |
000 … 377 |
0 … 255 |
-128 … 127 |
2 | 16 | 0000 … FFFF |
000000 … 177777 |
0 … 65535 |
-32768 … 32767 |
4 | 32 | 00000000 … FFFFFFFF |
00000000000 … 37777777777 |
0 … 4294967295 |
-2147483648 … 2147483647 |
Нярэдка, акрамя лікавых значэнняў байтаў, выводзяцца гэтак жа сімвалы кодавай старонкі, напрыклад ASCII. Наступны прыклад паказвае г. з. класічны дамп (штоактэтна шаснаццатковае уяўленне па 16 актэтаў у радку, з друкавальнымі ASCII-сімваламі справа) пачатка PNG-файла лагатыпа Вікіпедыі:
00000000 89 50 4e 47 0d 0a 1a 0a 00 00 00 0d 49 48 44 52 |.PNG........IHDR| 00000010 00 00 00 87 00 00 00 a0 08 03 00 00 00 11 90 8f |................| 00000020 b6 00 00 00 04 67 41 4d 41 00 00 d6 d8 d4 4f 58 |.....gAMA.....OX| 00000030 32 00 00 00 19 74 45 58 74 53 6f 66 74 77 61 72 |2....tEXtSoftwar| 00000040 65 00 41 64 6f 62 65 20 49 6d 61 67 65 52 65 61 |e.Adobe ImageRea| 00000050 64 79 71 c9 65 3c 00 00 03 00 50 4c 54 45 22 22 |dyq.e<....PLTE""| 00000060 22 56 56 56 47 47 47 33 33 33 30 30 30 42 42 42 |"VVVGGG333000BBB| 00000070 4b 4b 4b 40 40 40 15 15 15 4f 4f 4f 2c 2c 2c 3c |KKK@@@...OOO,,,<| 00000080 3c 3c 3e 3e 3e 3a 39 39 04 04 04 1d 1d 1d 35 35 |<<>>>:99......55| 00000090 35 51 50 50 37 37 37 11 11 11 25 25 25 0d 0d 0d |5QPP777...%%%...| 000000a0 27 27 27 1a 1a 1a 38 38 38 2a 2a 2a 08 08 08 20 |'''...888**... | 000000b0 20 20 17 17 17 2e 2e 2e 13 13 13 bb bb bb 88 88 | ..............|
Інструменты
[правіць | правіць зыходнік]Для візуалізацыі
[правіць | правіць зыходнік]- debug (у Microsoft Windows, часткова)
- hexdump (у FreeBSD, GNU/Linux і г. д.)
Для рэдагавання
[правіць | правіць зыходнік]- HEX-рэдактар
- beye (для ўсіх аперацыйных сістэм, свабодная праграма)
- hiew (для DOS, Microsoft Windows, Windows NT)
- WinHex (для «Windows»)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Webster’s New World Dictionary of Computer Terms, 4th. Ed, Prentice Hall, NY, 1992. ISBN 0-671-84651-5
- Леонтьев Б. К. Форматы файлов Microsoft Windows XP: Справочник, М.: ЗАО «Новый издательский дом», 2005. ISBN 5-9643-0059-6