DOS

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
FreeDOS экран паказвае інтэрфейс каманднага радка, структуру каталогаў і звесткі аб версіі.

DOS (англ.: Disk Operating System — дыскавая аперацыйная сістэма) — сямейства аперацыйных сістэм для персанальных камп’ютараў. Арыентавана на ўжыванне дыскавых назапашвальнікаў, такіх як цвёрды дыск і дыскета.

Існавалі аперацыйныя сістэмы з такой назвай для вялікіх ЭВМ вытворчасці IBM і іх клонаў у 1960—1980-х гадах.

DOS для IBM PC-сумяшчальных камп’ютараў[правіць | правіць зыходнік]

DOS з’яўляецца адназадачнай аперацыйнай сістэмай. Пасля запуску кіраванне перадаецца прыкладной праграме, якая атрымоўвае ў сваё распараджэнне ўсе рэсурсы камп’ютара і можа ажыццяўляць увод/вывад з дапамогай як функцый аперацыйнай сістэмы, так і функцый базавай сістэмы ўводу/вываду (BIOS), а таксама працаваць з прыладамі напрамую.

DOS мае кансольную сістэму ўводу/вываду і падтрымлівае тры стандартных патокі: stdin, stdout і stderr.

DOS — 16-бiтная аперацыйная сістэма, якая працуе ў рэальным рэжыме, таму для пашырэння магчымасцей і пераадолення абмежаванняў рэальнага рэжыму былі створаны так званыя пашыральнікі DOS. Яны запускаюць праграмы ў абароненым 32-бiтным рэжыме і эмулююць зыходныя сэрвісы аперацыйнай сістэмы. Звычайна яны падтрымліваюць стандарт DOS Protected Mode Interface (DPMI). Самы вядомы пашыральнік — DOS/4GW, таксама шырока ўжываецца ў камп’ютарных гульнях.

Існуе некалькі галін DOS для ПК. Усе яны падобны па наборах каманд і базавай функцыянальнасцi, але адрозніваюцца прадукцыйнасцю, стабільнасцю работы і дадатковымі функцыямі.

  • АДОС — савецкі клон для ПК Искра-1030.
  • Альфа-ДОС — савецкі клон для ПК ЕС-1840.
  • ЯНУС — савецкі клон для для ПК ЕС-1840.
  • DR-DOS (Novell DOS, Caldera DR-DOS, OpenDOS) — выдадзена Digital Research у 1991 годзе, перакуплена кампаніяй Novell у 1993 годзе, потым кампаніяй Caldera.
  • FreeDOS — выдадзена ў 1994 годзе. Свабодная DOS, пачаткова мела назву PD-DOS.
  • FreeDOS-32 — свабодная 32-бiтная DOS. Не патрабуе пашыральнікаў для запуску 32-бiтных праграм. Плануецца, што пазбавіцца і ад іншых абмежаванняў DOS (падтрымка іншых файлавых сістэм, шматзначнасць і інш.).
  • LZ-DOS — рэпак MS-DOS 7.1 — з ядра сістэмы выдалены відарыс з вітаннем Windows, файлы IO.SYS i COMMAND.COM сціснуты. Дададзена магчымасць запуску Windows 3.1. У цэлым, сістэма зроблена больш сумяшчальнай і аптымізавана так, каб займаць мінімальны аб'ём дыскавай прасторы.[1]
  • MS-DOS — выдадзена кампаніяй Microsoft у 1981 годзе.
  • Paragon DOS Pro (першапачатковая назва — PT$-DOS). Галіна PTS-DOS, выдадзеная кампаніяй Paragon Software пасля таго, як яе заснавальнікі, уключаючы вядучага распрацоўшчыка PTS-DOS, зышлі з ФизТехСофт, заснаваўшы ўласную кампанію. Апошнія версіі гэтай галіны змяшчаюць падтрымку FAT32.
  • PC DOS — выдадзена кампаніяй IBM у 1981 годзе.
  • PTS-DOS — выдадзена кампаніяй Физтех-софт у 1991 годзе ці раней.
  • QDOS (Quick and Dirty Operating System) — клон CP/M, створаны ў 1980 годзе Тымам Патэрсанам (Tim Paterson) з Seattle Computer Products (SCP) для новых працэсараў Intel 808x, быў куплены Microsoft за 50 тыс. долараў і стаў MS-DOS/PC-DOS.
  • ROM-DOS[2] — АС ад Datalight для ўбудавальных сістэм.

Дыстрыбутывы DOS[правіць | правіць зыходнік]

З’яўленне FreeDOS, а таксама развіццё свабоднага праграмнага забеспячэння і асабліва DJGPP, выклікала з’яўленне поўнасцю свабоднага дыстрыбутыва DOS GNU/DOS. У яго склад уваходзяць папулярныя GNU-праграмы, такія як vim (тэкставы рэдактар), Arachne (вэб-браўзер, паштовы кліент і файлавы менеджар), OpenGEM (графічны карыстальніцкі інтэрфейс), разнастайныя сродкі распрацоўкі праграмнага забеспячэння для DOS. Яго аб'ём складае больш 70 Мб бінарных праграм, а таксама больш 200 Мб бінарных праграм і іх зыходных кодаў. GNU/DOS можа спатрэбіцца карыстальнікам старых камп’ютараў, жадаючым карыстацца самымі сучаснымі версіямі праграм, а таксама распрацоўшчыкам, якім неабходна поўнае кіраванне абсталяваннем камп’ютара.

Эмулятары DOS для ПК[правіць | правіць зыходнік]

DOS для іншых платформ[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]