FreeBSD

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
FreeBSD
Здымак тэрмінала FreeBSD
Прывітанне тэрмінала FreeBSD
Распрацоўшчык The FreeBSD Project
Сямейства АС BSD UNIX
Заснавана на Berkeley Software Distribution[1]
Апошняя версія 9.1[2] — 31 снежня 2012
Тып ядры Маналітнае ядро
Ліцэнзія BSD
Стан Актуальны
Рэпазітар зыходнага коду svnweb.freebsd.org/base/
Вэб-сайт freebsd.org
Commons-logo.svg FreeBSD на Вікісховішчы

FreeBSD — гэта UNIX-падобная свабодная аперацыйная сістэма, якая паходзіць ад AT&T UNIX праз BSD-галіну праз аперацыйныя сістэмы 386BSD і 4.4BSD. Працуе на сістэмах, сумяшчальных з Intel x86 (у тым ліку Microsoft Xbox), а таксама на DEC Alpha, Sun UltraSPARC, IA-64, AMD64, PowerPC і NEC PC-98 архітэктурах.

Гл. таксама: NetBSD, OpenBSD, DragonflyBSD.

FreeBSD распрацоўваецца як суцэльная аперацыйная сістэма. Ядро, драйверы прылад і ўсе ўтыліты карыстальніка, такія як абалонка загаднага радка, утрымліваюцца ў адзіным дрэве сістэмы кантролю версій (CVS). Гэтым адрозніваецца ад іншых свабодных аперацыйных сістэм, такіх як Лінукс, дзе ядро, утыліты карыстальніка і праграмы распрацоўваюцца паасобку і збіраюцца разам асобнымі групамі як дыстрыбуцыі Лінукс.

Гісторыя і распрацоўка[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўка FreeBSD пачалася ў 1993 годзе, абапіраючыся на неафіцыйны набор латак (patchkit), які падтрымліваўся карыстальнікамі 386BSD. Першым афіцыйным выданнем FreeBSD стаў FreeBSD 1.0 у снежні 1993.

...

На аснове 5-й галіны дрэва версій кампаніяй Apple быў выдзелены праект Darwin, які ляжыць у аснове АС MacOS X.

У 2003 годзе пад кіраўніцтвам Мэцью Дылана і на аснове 4-й галіны дрэва версій быў выдзелены праект DragonflyBSD.

Сумяшчальнасць з Linux[правіць | правіць зыходнік]

FreeBSD забяспечвае двайковую сумяшчальнасць з шэрагам іншых Unix-падобных аперацыйных сістэм, у тым ліку з Linux. Гэта дазваляе выконваць пад FreeBSD праграмы, напісаныя для Linux, а таксама некаторыя камерцыйныя праграмы, якія распаўсюджваюцца выключна ў бінарным выглядзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]