ВІА Гра
«ВІА Гра» (англ.: NU Virgos, укр.: ВІА Гра) — папулярны ўкраінскі музычны вакальны гурт, створаны 3 верасня 2000 года ў Кіеве. Калектыў з’яўляецца лаўрэатам мноства прэмій, у тым ліку «Залаты дыск», «Залаты грамафон». Характэрнай асаблівасцю калектыву з’яўляецца частая ратацыя ўдзельніц, што сведчыць аб тым, што поспех ВІА Гра шчыльна звязаны з работай прадзюсараў Канстанціна Меладзэ і Дзмітрыя Касцюка. Назва групы — алюзія на лекавы прэпарат Віягра (таксама ёсць іншая версія: ВІА — вакальна-інструментальны ансамбль; па-ўкраінску. Гра — гульня).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]2000
[правіць | правіць зыходнік]- 3 верасня на тэлеканале «Біз-ТБ» адбыўся першы паказ дэбютнага відэа гурта ВІА Гра «Спроба № 5». Першапачатковы склад калектыву дуэт — Алёна Вінніцкая і Надзея Граноўская.
2001
[правіць | правіць зыходнік]- Дэбютны альбом гурта ВІА Гра «Спроба № 5».
2002
[правіць | правіць зыходнік]- З-за цяжарнасці з групы сыходзіць Надзея. Прадзюсары вырашаюць ператварыць дуэт у трыо, і гурт пачынае працаваць у сваім першым трыо: Алена Вінніцкая, Ганна Седакова, Таццяна Найнік.
- 12 верасня скончыліся здымкі кліпа на песню «Good morning, тата!». Дадзеная праца характэрная тым, што ў відэа зняліся чатыры вакалісткі: у гурт вярнулася Надзея. З-за яе вяртання, у лістападзе гурт пакідае Таццяна Найнік.
2003
[правіць | правіць зыходнік]- Алёна Вінніцкая пакідае гурт, яе месца займае Вера Брэжнева. Залаты склад гурта ВІА Гра: Вера Брэжнева, Ганна Седакова, Надзея Граноўская.
- Выпуск другога альбома «Стоп! Знята!».
- Пачатак заваявання сусветнага рынку: Японскі рэліз альбома «Stop! Stop! Stop!», здымкі ў розных праграмах на каналах" «MTV Asia» і «Fuji TV», фотаздымкі для японскага часопіса «Playboy».
- Увосень выходзіць альбом «Біялогія».
2004
[правіць | правіць зыходнік]- Ганна Седакова з-за цяжарнасці звальняецца з калектыву. Яе месца займае Святлана Лабада.
- Агульнаеўрапейскі рэліз альбома "Stop! Stop! Stop! ".
- Чарговая замена: Святлану Лабаду звальняюць з гурта і яна пачынае сольную кар’еру. Святлану ў групе замяняе Альбіна Джанабаева.
2005
[правіць | правіць зыходнік]- Выпуск чарговага альбому «Дыяменты».
Да канца года Надзея Граноўская і Вера Брэжнева заяўляюць пакінуць гурт. Аднак Вера застаецца.
2006
[правіць | правіць зыходнік]- Надзею Граноўскую замяніла Крысціна Коц-Готліб, а яе ў сваю чаргу замянілі на Вольгу Карагіну.
- Выпуск новага англамоўнага альбома «LML», а таксама DVD «Дыяменты» і MP3 «Дыяменты».
2007
[правіць | правіць зыходнік]- Вольга Карагіна спыняе працу ў гурце ў сувязі з цяжарнасцю. На яе месца прыходзіць Меседа Багаўдзінава. Пазней сыходзіць Вера Брэжнева. Пасля сыходу Веры ВІА Гра становіцца дуэтам.
- На тэлеканале «РАСІЯ» паказваюць серыял «Трымай мяне мацней» з удзелам ВІА Гры.
- Рэліз альбома «Пацалункі».
2008
[правіць | правіць зыходнік]- ВІА Гра зноў трыо. У калектыў прыходзіць Таццяна Котава — «Міс Расія 2006». І ў новым складзе запісваецца песня «My emancipation», якая стартуе на радыёстанцыях з сярэдзіны жніўня. А з 18 верасня пачынаецца ратацыя відэакліпа тэлеканалах Расіі.
- Рэліз альбома «Эмансіпацыя»
2009
[правіць | правіць зыходнік]- Нечакана для ўсіх групу вымушана была пакінуць Меседа Багаўдзінава. Прычынай яе сыходу стала вяртанне Надзеі Мейхер-Граноўскай. Абноўленае трыо — Надзея Мейхер-Граноўская, Альбіна Джанабаева і Таццяна Котава адпраўляюцца ў тур па краінах Еўропы.
2010
[правіць | правіць зыходнік]22 Сакавіка 2010 Таццяна Котава пакінула гурт ВІА Гра па ўласным жаданні, ёй на замену прыйшла Ева Бушміна, фіналістка ўкраінскай «Фабрыкі зорак-3». У сваім новым складзе (Надзея Граноўская-Мейхер, Альбіна Джанабаева i Ева Бушміна) група ВІА Гра ўжо пабывала ў юбілейным туры ВІА-Граф па Украіне. Тур па Расіі намячаецца на восень 2010. Дэбют новага складу адбыўся 30 сакавіка на ўкраінскай тэлеперадачы «Вячэрні квартал». Ужо быў зняты новы кліп у абноўленым складзе на кампазіцыю пад назвай «Пайшоў прэч». 29 сакавіка актыўна пачынаецца ратацыя новай кампазіцыі гурта «Пайшоў прэч», 11 красавіка адбылася прэм’ера кліпа Пайшоў прэч. У верасні 2010 года гурт запісвае новы сінгл «Дзень без цябе» і здымае на яго відэа, рэжысёрам якога стаў украінскі кліпмейкер Сяргей Салодкая.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Перыяд | Склад | |||
---|---|---|---|---|
2000 — 2002 | Алёна Вінніцкая | Надзея Граноўская | ||
2002 — 2002 | Алёна Вінніцкая | Таццяна Найнік | Ганна Седакова | |
2002 — 2003 | Алёна Вінніцкая | Надзея Граноўская | Ганна Седакова | |
2003 — 2004 | Надзея Граноўская | Ганна Седакова | Вера Брэжнева | |
2004 — 2004 | Надзея Граноўская | Вера Брэжнева | Святлана Лабада | |
2004 — 2006 | Надзея Граноўская | Вера Брэжнева | Альбіна Джанабаева | |
2006 — 2006 | Вера Брэжнева | Альбіна Джанабаева | Крысціна Коц-Готліб | |
2006 — 2007 | Вера Брэжнева | Альбіна Джанабаева | Вольга Карагіна | |
2007 — 2007 | Вера Брэжнева | Альбіна Джанабаева | Меседа Багаўдзінава | |
2007 — 2008 | Альбіна Джанабаева | Меседа Багаўдзінава | ||
2008 — 2009 | Альбіна Джанабаева | Меседа Багаўдзінава | Таццяна Котава | |
2009 — 2010 | Надзея Граноўская | Альбіна Джанабаева | Таццяна Котава | |
2010 — 2011 | Надзея Граноўская | Альбіна Джанабаева | Ева Бушміна | |
2011 — 2012 | Альбіна Джанабаева | Ева Бушміна | Санта Дымопулас | |
2012 — 2013 | Альбіна Джанабаева | Ева Бушміна |
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]- 2000 — Попытка № 5
- 2000 — Обними меня
- 2001 — Бомба
- 2001 — Я не вернусь
- 2002 — Стоп! Стоп! Стоп!
- 2002 — Good morning, папа
- 2003 — Не пакідай мяне, любімы!
- 2003 — Забі маю сяброўку
- 2003 — Вось такі справы
- 2003 — Акіян і тры ракі
- 2004 — Прыцягнення больш няма
- 2004 — Біялогія
- 2004 — Свет, аб якім я не ведала да цябе
- 2005 — Няма нічога горш
- 2005 — Дыяменты
- 2006 — Падману, але застанься
- 2006 — Л. М. Л.
- 2006 — Кветка і нож
- 2007 — Пацалункі
- 2008 — Я не баюся
- 2008 — My emancipation
- 2008 — Амерыканская жонка
- 2009 — Анты-гейша
- 2009 — Вар’ят
- 2010 — Пайшоў прэч!
- 2010 — Дзень без цябе
Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Спроба № 5 (2001)
- Спроба № 5 (перавыданне) (2002)
- Стоп! Знята! (2003)
- Біялогія (2003)
- Stop! Stop! Stop! (2004) (як Nu Virgos)
- Брыльянты (2005)
- Віа Гра. MP3 Collection (2006)
- L.M.L. (2007) (як Nu Virgos)
- Пацалункі (2007)
- Эмансіпацыя (2008)
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Вечары на хутары блізу Дзіканькі (музычная камедыя), 2001 год) — Алёна Вінніцкая, Надзея Граноўская
- Папялушка (музычная камедыя, 2002 год) — Алёна Вінніцкая, Надзея Граноўская і Ганна Седакова
- Сарочынскі кірмаш (музычная камедыя, 2004 год) — Надзея Граноўская, Вера Брэжнева і Святлана Лабада
- Першы дома 2007 (навагодні мюзікл, 2006 год) — Вера Брэжнева, Альбіна Джанабаева і Вольга Карагіна
- Трымай мяне мацней (тэлевізійны серыял, 2007 год) — Альбіна Джанабаева, Меседа Багаудзінава
- Навагодняя ноч 2009 на Першым канале (навагодні мюзікл, 2008 год) — Альбіна Джанабаева, Меседа Багаудзінава і Таццяна Котава