Таццяна Мікалаеўна Котава
| Таццяна Котава | |
|---|---|
| руск.: Татьяна Николаевна Котова | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 3 верасня 1985[1] (40 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна |
|
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесія | мадэль, спявачка |
| Гады актыўнасці | з 2008 |
| Інструменты | вакал |
| Жанр | эстрада |
| Псеўданімы | KOTTOVA[2] |
| Калектывы | ВИА Гра |
| Лэйблы | Moon Records[d] |
| kotova.info www.via-gra.ru | |
Таццяна Мікалаеўна Котава (3 верасня 1985, пас. Шолахаўскі, Растоўская вобласць) — уладальніца тытула «Міс Расія-2006»; расійская спявачка, удзельніца жаночага поп-гурта «ВІА Гра».
Таццяна Котава па спецыяльнасьці эканаміст і менеджар па «антыкрызісным кіраванні».
У 2006 годзе заваявала тытул Міс Расія-2006 і магчымасць прадстаўляць Расію ў конкурсе прыгажосці Міс Свету-2007 і Міс Сусвет-2007. Таццяна Котава з’яўляецца трэцяй дзяўчынай Расіі, якая прыняла ўдзел у абодвух конкурсах прыгажосці — Міс Сусвет і Міс Свету.
У сакавіку 2008 года было абвешчана, што Таццяна Котава далучыцца да расійска-ўкраінскага поп-гурта «ВИА Гра» пасля сыходу Веры Брэжневай у ліпені 2007 года.
Гурт ВІА Гра
[правіць | правіць зыходнік]З сакавіка 2008 года Таццяна Котава з’яўляецца ўдзельніцай папулярнага ўкраіна-расійскага гурта «ВІА Гра». Дэбютным відэа Тацяны стаў кліп «Я не боюсь» (бел.: Я не баюся), у якім яна знялася з астатнімі ўдзельніцамі гурта. Першымі выступамі Таццяны ў складзе гурта сталі канцэрты ў Маскве, Сангейт Порт Раял (Анталья, Турцыя) і Огрэ (Латвія). Першай тэлевізійнай здымкай стаў канцэрт, прысвечаны 30-годдзю газеты «Аргументы и факты».
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ http://lichnosti.net/people_1858.html
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Форум «Таццяна Котава» (руск.)
- Афіцыйны сайт гурта Архівавана 2 лютага 2003. (руск.)
- Афіцыйны англамоўны сайт гурта (англ.)
- Неафіцыйны Art-foto-Форум «Таццяны Котавай» (руск.)
| Таццяна Мікалаеўна Котава на Вікісховішчы |