Вагонная каляска
Вагонны вазок, або вагонная каляска — асноўны элемент хадавой часткі вагона, уяўляе сабой паваротную прыладу, на якую абапіраецца кузаў вагона. Асноўная перавага вагоннай каляскі — малая жорсткая колавая база, што забяспечвае ўпісанне ў крывыя малога радыусу. Першыя вагоны, якія абапіраюцца на паваротныя каляскі з'явіліся ў Вялікабрытаніі ў 1874 годзе[1].
Будова
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі вузламі вагоннай каляскі з'яўляюцца:
- рама або бэлька — элементы, на якія абапіраецца кузаў вагона;
- колавыя пары — элементы, прызначаныя для ўтрымання каляскі на рэйках;
- буксы — элементы, прызначаныя для перадачы ціску ад рамы на шыйкі восей колавых пар, а таксама — для абмежавання падоўжнага і папярочнага перамяшчэння колавай пары;
- рысорнае падвешванне — элемент, прызначаны для змякчэння удараў і памяншэння амплітуды ваганняў, якія перадаюцца ад колавых пар праз буксы на раму;
- тармазныя калодкі
- цягавыя рухавікі і цягавыя прывады (прымяняюцца на калясках самаходных экіпажаў (маторны вагон, аўтаматрыса)).
Найбольшае распаўсюджванне атрымалі двухвосевыя каляскі, як найбольш простыя. Таксама сустракаюцца і трохвосевыя каляскі (6-восныя вагоны), якія адрозніваюцца больш складанай канструкцыяй рамы. Чатырохвосевыя каляскі пераважна ўяўляюць сабой дзве двухвосевыя каляскі злучаныя адной бэлькай. Перадача гарызантальных высілкаў ад каляскі на кузаў перадаецца пераважна з дапамогай шворана — спецыяльнага штыра, усталяванага ў геаметрычным цэнтры павароту каляскі. Вертыкальныя нагрузкі перадаюцца з дапамогай цэнтральнага падпятніка і (або) бакавых склізгуноў, якія служаць для абмежавання бакавой гайданкі вагона, а таксама зніжэння звілістага руху пры праходжанні крывых участкаў пуці.
Адрозненні ў шырыні каляі Расійскіх і Еўрапейскіх чыгуначных пуцёў патрабуюць перастаноўкі вагоннай каляскі кожны раз пры руху з Расіі ў Еўропу і назад.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Jenkinson, David (1988). British Railway Carriages of the 20th Century - Volume 1: The end of an era, 1901-22. London: Guild Publishing. p. 10. CN 8130.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|ID=
і|id=
specified (даведка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вагонная тележка // Железнодорожный транспорт: Энциклопедия / Гл. ред. Н. С. Конарев. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. — С. 51. — ISBN 5-85270-115-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вагонная каляска