Васіль Міхайлаў
Выгляд
Васіль Міхайлаў — беларускі казачнік канца XIX стагоддзя з в. Бердзябякі Ельнінскага павета Смаленскай губерні. Адзін з інфарматараў У. М. Дабравольскага. Рэпертуар Міхайлава складалі чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя, навелістычныя казкі, анекдоты, замовы. Асабліва цікавыя казкі Міхайлава «Аб Іване Гадзімавічы, Аляксеі Гадзімавічы, Стаўры Гадзімавічы» і «Казка пра Івана Іванавіча, купецкага сына», з якой кантамінуецца некалькі сюжэтаў. Валодаў багатай палітрай мастацкага слова, выкарыстоўваў прыказкі і прымаўкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Добровольский В. Н. Смоленский этнографический сборник. Ч. 1. СПб., 1891.
- Міхайлаў Васіль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).