Перайсці да зместу

Васіль Міхайлавіч Куркін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Міхайлавіч Куркін
Род дзейнасці інжынер, кіраўнік
Дата нараджэння 24 жніўня 1948(1948-08-24) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Васіль Міхайлавіч Куркін (24 жніўня 1948 —) — беларускі гаспадарчы дзеяч у галіне цывільнага будаўніцтва[1]. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1998)[1].

Нарадзіўся ў в. Пасёлкі Барышскага раёна Ульянаўскай вобласці. Пасля заканчэння васьмі класаў сярэдняй школы прыехаў у г. Мінск, дзе жыў ягоны брат. Паступіў у Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1967 годзе скончыў яго і быў накіраваны ў г. Брэст, у будаўнічы трэст № 8, дзе да 1984 года працаваў на пасадах: тэхнік, інжынер, старшы інжынер, галоўны інжынер, начальнік будаўнічага ўпраўлення № 116. Адначасова скончыў вячэрняе аддзяленне Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута[1].

У снежні 1984 года Васіль Міхайлавіч прызначаны кіраўніком будаўнічага трэста № 25 г. Баранавічы[1].

Васіль Міхайлавіч узнагароджаны трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. У 1998 годзе Куркін В. М. удастоены звання «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь». Рашэннем Баранавіцкага Савета дэпутатаў ад 19 студзеня 2010 года № 135 генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнічы трэст № 25» Куркіну Васілю Міхайлавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы»[1].

Зноскі