Перайсці да зместу

Васіль Фёдаравіч Гусеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Фёдаравіч Гусеў
Дата нараджэння 11 студзеня 1927(1927-01-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 1991(1991-02-01) (64 гады)
Грамадзянства
Прафесія акцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Васіль Фёдаравіч Гу́сеў (11 студзеня 1927, в. Зарэчча, Валагодская вобласць, РСФСР — 1 лютага 1991) — рускі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1977).

Скончыў тэатральную студыю пры Валагодскім драматычным тэатры ў 1944 годзе. Працаваў у Волагдзе, Уральску, Каменец-Падольску, Даўгаўпілсе. З 1963 года ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года.

Яго майстэрства вызначалася ўменнем спасцігаць сутнасць вобраза і псіхалагічна матываваць яго дзеянні, знаходзіць нечаканыя вонкавыя рысы, уласцівыя персанажу. Выконваў драматычныя і камедыйныя ролі. Сярод іх: палкоўнік Кусонскі («Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Шахматаў («Аперацыя «Мнагажэнец»» А. Дзялендзіка), Дасцігаеў («Дасцігаеў і іншыя» М. Горкага), Крогстад («Нора» Г. Ібсена), Акаёмаў («Машачка» А. Афінагенава), маркіз Фарліпопалі («Гаспадыня гасцініцы[ru]» К. Гальдоні), Дон Луіс («Дон Жуан[ru]» Мальера) і інш.