Перайсці да зместу

Васіль Якаўлевіч Сядых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Якаўлевіч Сядых
Сцяг Старшыня Рэвізійнай камісіі КПБ
1938 — 4 чэрвеня 1963
Пераемнік Ілья Кожар
Сцяг Старшыня Вярхоўнага Суда БССР
1939 — 1941

Нараджэнне 12 сакавіка 1887(1887-03-12)
Смерць 4 чэрвеня 1963(1963-06-04) (76 гадоў)
Месца пахавання
Партыя КПСС (з 1905)
Адукацыя Вышэйшая партыйная школа пры ЦК УКП(б) (1950)
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Васі́ль Я́каўлевіч Сяды́х (12 сакавіка 1887, Курск, Расійская імперыя — 4 чэрвеня 1963) — рэвалюцыянер, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Нарадзіўся 12 сакавіка 1887 года ў Курску.

Удзельнік Рэвалюцыі 1905-07 гадоў, член Курскага гарадскога камітэта РСДРП. За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны і сасланы.

Удзельнік Грамадзянскай вайны.

З 1921 года на партыйнай, савецкай і прафсаюзнай рабоце ў Курску, Мічурынску, Варонежы, Маскве.

З 1937 года — старшыня Полацкага акруговага выканкама, сакратар Партыйнай калегіі пры ўпаўнаважаным Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б) па БССР, старшыня Вярхоўнага суда БССР. З 1943 года — загадчык сектара апеляцый аргаддзелу ЦК КП(б)Б, у 19441959 гадах — член Парткалегіі, парткамісій пры ЦК КПБ.

Старшыня Рэвізійнай камісіі КПБ у 19381963 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937— 1946 гадах, Вярхоўнага Савета БССР у 1947 — 1963 гадах.

Памёр 4 чэрвеня 1963 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі

  • Седых Василий Яковлевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 562. — 737 с