Ілья Паўлавіч Кожар
| Ілья Паўлавіч Кожар | |
|---|---|
| |
| Дата нараджэння | 21 ліпеня (3 жніўня) 1902 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 кастрычніка 1967 (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Дзеці | Валерый Ільіч Кожар |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | партызан |
| Званне | |
| Камандаваў | Гомельскае партызанскае злучэнне |
| Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
| Узнагароды і званні | |
Ілья Паўлавіч Ко́жар (3 жніўня 1902, Малое Гальцэва, Магілёўская губерня — 13 кастрычніка 1967, Мінск) — савецкі ваенны дзеяч, арганізатар і кіраўнік камуністычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (01.01.1944), генерал-маёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 жніўня 1902 года ў в. Малое Гальцэва (цяпер — Талачынскі раён Віцебскай вобласці). Беларус.
З лістапада 1942 года прызначаны камандзірам Гомельскага партызанскага злучэння, якое складалася з 6 атрадаў: Гомельскага, Лоеўскага, Рэчыцкага, Жлобінскага, Буда-Кашалёўскага і Уваравіцкага.
Для больш цеснага падтрымання сувязі з камандаваннем партызанскіх атрадаў, Кожар перайшоў у Лоеўскі раён, дзе дзейнічаў партызанскі атрад «За Радзіму». З вясны 1943 года штаб злучэння Кожара знаходзіўся ў Рэчыцкім раёне. У ліпені 1943 года — падчас Курскай бітвы — злучэнне Івана Кожара атрымала дырэктыву з Цэнтральнага штаба партызанскага руху аб нанясенні ўдараў па чыгуначных лініях. Партызанскія атрады выйшлі на адведзеныя ім участкі і толькі за адну ноч падарвалі каля тысячы рэек, пусцілі пад адхон два нямецкія эшалоны і знішчылі звыш за паўтары сотні нямецкіх салдат і афіцэраў.
Супраць партызанскага злучэння Кожара нямецкае камандаванне неаднакроць прымала карныя аперацыі. Напрыклад, у раён Рэчыцы прыбыла дывізія СС і два палкі палявой жандармерыі. Злучэнне Кожара заняло абарону на ўскрайку лесу ў раёне вёскі Узнаж. 13 чэрвеня 1943 года каля гэтай вёскі завязаўся бой, які скончыўся толькі ў 9 гадзін вечара пасля чарговай бясплоднай спробы немцаў прарвацца праз абарону партызан. На месцы бою каля вёскі Узнаж цяпер стаіць помнік-абеліск.
Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 16 верасня 1943 года № 1000 — аднаму з дзесяці камандзіраў партызанскіх фарміраванняў Беларускай ССР — І. П. Кожару прысвоена воінскае званне «генерал-маёр».
10 лістапада 1943 года пачалася Гомельска-Рэчыцкая наступальная аперацыя войскаў Беларускага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага. Галоўны ўдар наносіўся 65-й арміяй на левым крыле фронту з плацдарма ля Лоева. 17 лістапада 1943 года часткамі 65-й арміі Рэчыца была вызвалена, пры гэтым былі захоплены буйныя трафеі і мноства палонных. Камандуючы 65-й арміяй П. І. Батаў адзначаў, што «галоўная роля ў гэтай аперацыі была адведзена злучэнню Ільі Кожара».
Неўзабаве партызанскае злучэнне Кожара было расфармавана, і каля 6 тысяч партызан увайшлі ў склад частак Беларускага фронту.
За ўмелую арганізацыю падпольнай і партызанскай барацьбы ў тыле ворага Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года генерал-маёру Кожару Ілью Паўлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 2231)[1].
У 1943—1947 гадах займаў пасаду сакратара Гомельскага абласнога камітэта КП(б)Б, а затым ён працаваў у апараце ЦК КП(б)Б. У 1947—1963 гадах — дырэктар Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ, якая ў 1956 годзе пераназваная ў Мінскую Вышэйшую партыйную школу. Член ЦК КПБ у 1952—1958 гадах і 1960—1961 гадах, а з 1961 года — член рэвізійнай камісіі КПБ. У 1963 годзе — яе старшыня. Працаваў выкладчыкам гісторыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 3-5 і 7-га скліканняў.
Памёр 13 кастрычніка 1967 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Стэла ў гонар І. П. Кожара ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Еўдакіяй Іванаўнай меў траіх дзяцей. Малодшы сын Валерый (1937—2020) стаў архітэктарам[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
- ↑ Понижен в должности за правду
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кожар Ілья Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 223.
- Кожар Ілья Паўлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 395. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кожар Илья Павлович на сайце «Героі краіны».
- Нарадзіліся 3 жніўня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Асобы
- Генерал-маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Першыя сакратары Гомельскага абкама КП Беларусі
- Выкладчыкі Мінскай ВПШ
- Члены ЦК КПБ
- Члены Рэвізійнай камісіі КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Старшыні Рэвізійнай камісіі КПБ
- Другія сакратары Гомельскага абкама КП Беларусі
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Талачынскім раёне

