Перайсці да зместу

Веласіпеднае асвятленне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвоны ліхтар на задні ровара

Веласіпеднае асвятленне - гэта аптычныя прылады якія ўстаноўлены на ровар з мэтаю адзначыць ровар на дарозе для бяспекі раварыста і іншых удзельнікаў дарожнага руху, а таксама для таго, каб асвятліць дарогу, дарожныя знакі і штучныя няроўнасці.

Згодна з ПДР Беларусі пры руху па дарозе ў цёмны час сутак на ровары павінны быць уключаны: спераду - фара (ліхтар), якая выпраменьвае белае святло, а ззаду - ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло. Па-за населенымі пунктамі раварыст павінен быць апрануты ў адзенне павышанай бачнасці са святлоадбіўнымі элементамі (за выключэннем руху па веласіпеднай дарожцы).

Самыя раннія веласіпедныя лямпы былі алейнымі (каганцы) і пачалі вырабляцца ў 1876 годзе для звычайных і трохколавых ровараў з масіўнымі шынамі. З 1896 года пачалося вытворчасць ацэтыленавых веласіпедных ліхтароў, дзе крыніцай святла з'яўляецца адкрытае полымя ад падпаленага ацэтылену, які, у сваю чаргу, утвараецца ў выніку хімічнай рэакцыі карбіду кальцыя з вадой. Гэтыя лямпы забяспечвалі яркае святло, але патрабавалі рэгулярнага абслугоўвання.

З 1888 года пачалі вырабляць электрычныя лямпы для ровараў, але яны не карысталіся попытам да 1898 года. Яны ўключалі ў сябе нізкавольтную лямпу напальвання і свінцова-кіслотную батарэю або дынама-машыну. На змену свінцова-кіслотным батарэям прыйшлі сухія, а пазней шчолачныя батарэі. Першапачаткова дынама-машына выраблялася ў выглядзе асобнай прылады, усталяванай на вілках з фрыкцыйнай перадачай ад вобада колы. Пазней у ступіцах колаў сталі ўсталёўваць дынама-машыны. У цяперашні час замест лямпаў напальвання ў веласіпедных фарах усё часцей выкарыстоўваюцца магутныя святлодыёды, радзей - галагенавыя лямпы. Карпусы і лінзы ліхтароў выкананы з пластыка. Карпусы святлодыёдных фар часцяком таксама выконваюць ролю радыятараў, таму іх вырабляюць з алюмініевых сплаваў.