Войскі сувязі
Выгляд
Войскі сувязі — спецыяльныя войскі, прызначаныя для разгортвання сістэм сувязі і забеспячэння кіравання войскамі (сіламі) у мірны і ваенны час. Таксама яны адказваюць за працу сістэм і сродкаў аўтаматызацыі на пунктах кіравання.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]Войскі сувязі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь вядуць сваю гісторыю з 20 кастрычніка 1919 года. У гэты дзень Рэвалюцыйным вайсковым саветам было падпісана палажэнне аб стварэнні ўпраўлення сувязі Чырвонай Арміі.
У бягучы момант у войскі сувязі Беларусі ўваходзяць наступныя падраздзяленні:
- 86-я брыгада сувязі (вузлавая)
- 85-я брыгада сувязі (лінейная)
- 127-я гвардзейская брыгада сувязі (тэрытарыяльная)
- 74-ы асобны полк сувязі Заходняга аператыўнага камандавання
- 60-ы асобны полк сувязі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання
- 56-ы асобны полк сувязі ВПС і СПА
- 742-і палявы вузел сувязі Сіл спецыяльных аперацый
- 263-я база захоўвання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі
Беларускія войскі сувязі аснашчаны новымі ўзорамі тэхнікі айчыннай вытворчасці, такімі як радыёрэлейная станцыя Р-434, радыёстанцыя Р-186 і комплексная апаратная сувязі П-261[1].
Зноскі
- ↑ БелТА. В войска связи поступили новые и модернизированные образцы техники (руск.) (20 снежня 2018).