Гэты від з’яўляецца найменшай кветкавай раслінай ў свеце. Расліна прадстаўляе сабой малюсенькія эліпсападобныя ліспападобныя ўтварэнні, памеры якіх не перавышаюць 1 мм. Вольфія бескаранёвая, як вынікае з назвы, не патрабуе каранёвай сістэмы і жыве на паверхні вады.
Пры спрыяльных умовах вольфія вельмі хутка размнажаецца дзяленнем. Даччыная расліна адгаліноўваецца ад бацькоўскай і, пасля развіцця, адпраўляецца ў свабоднае плаванне. Матчына расліна пасля размнажэння гіне. Вельмі рэдка можна назіраць цвіценне вольфіі бескаранёвай.