Вусны пякельныя
Вусны пякельныя (грэч. στόμα αδου) — папулярны ў сярэднявечнай іканаграфіі матыў — выява брамы пекла ў выглядзе раскрытай пашчы пачвары. Ён з’яўляецца ў англасаксонскім мастацтве і, верагодна, сыходзіць каранямі ў германскія легенды пра рагнарока. У XII—XIII стагоддзі распаўсюджваецца па ўсёй Еўропе (асабліва ў такіх сюжэтах, як «Страшны суд» і «Сашэсце ў пекла »). У Эксетэрскай кнізе вусце апраметнай супастаўлена са сківіцамі левіяфана. Эль Грэка быў адным з апошніх мастакоў, якія распрацоўвалі гэты сярэднявечны матыў.
Іканаграфія вуснаў пякельных заснавана на шэрагу біблейскіх вершаў, якія паказваюць лёс грэшнікаў. Так, у грэчаскім перакладзе 140-га псалма, выкананым Сімахам Эвіянітам , сказана: «рассыпаныя косткі нашы ў вуснах пякельных» (у беларускамоўным перакладзе Васіля Сёмухі гэтая фраза перакладзеная як «сыплюцца косткі нашыя ў шчэлепы апраметнай»[1]). У прарока Ісаі апісваецца, што з-за злачынстваў народа «За тое пашырылася апраметная, і над меру раззявіла пашчу сваю» (Іс. 5:14).
Іканаграфія вуснаў пякельных мае два асноўныя іканаграфічныя тыпы:
- грэшнікі падаюць зверху ў раскрытую пашчу, якую змяшчаюць унізе кампазіцыі;
- вусны размяшчаюць гарызантальна і грэшнікі уваходзяць у іх (альбо выводзяцца Хрыстом у іканаграфіі сашэсця ў пекла ).
Зноскі
- ↑ Псалом 140 у перакладзе В. Сёмухі(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- G. D. Schmidt, The Iconography of the Mouth of Hell: Eighth-Century Britain to the Fifteenth Century, 1995, Selinsgrove, PA, Susquehanna University Press, 1995, ISBN 0-945636-69-5