Выміранне
Выгляд
Выміранне | |
---|---|
Вывучаецца ў | speciation and extinction[d], population dynamics[d] і history of life[d] |
Апрацоўваецца, змякчаецца ці кіруецца | захаванне[d][1] |
Процілегла | відаўтварэнне[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выміранне — з'ява ў біялогіі і экалогіі, якая заключаецца ў знікненні (смерці) усіх прадстаўнікоў вызначанага біялагічнага віду або таксона. Выміранне можа мець натуральныя або антрапагенныя прычыны. Пры асоба частых выпадках вымірання біялагічных відаў за кароткі прамежак часу звычайна гавораць пра масавае выміранне.
Найбуйнейшыя выміранні ў гісторыі Землі
[правіць | правіць зыходнік]- 440 млн гадоў назад — Ардовікска-сілурыйскае выміранне — знікла больш за 60 % марскіх беспазваночных;
- 364 млн гадоў назад — Дэвонскае выміранне — колькасць марскіх арганізмаў скарацілася на 50 %;
- 251,4 млн гадоў назад — «Вялікае» пермскае выміранне, самае масавае выміранне з усіх, якае прывяло да знікнення больш 95 % усіх жывых істот;
- 199,6 млн гадоў назад — Трыясавае выміранне — у выніку якога вымерла, сама меней, палова вядомых цяпер відаў, якія жылі на Зямлі ў той час;
- 65,5 млн гадоў назад — Мел-палеагенавае выміранне — апошняе масавае выміранне, якое знішчыла шостую частку ўсіх відаў, у тым ліку і дыназаўраў.
Дакембрый | Фанеразой | Эон | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Палеазой | Мезазой | Кайназой | Эра | ||||||||||
Кембрый | Ардо вік |
Сіл ур |
Дэвон | Карбон | Перм | Трыяс | Юра | Мел | Палеа ген |
Неа ген |
П-д | ||
4570 | 542 | 488,3 | 443,7 | 416 | 359,2 | 299 | 251 | 199,6 | 145,5 | 65,5 | 23,03 | млн. лет ← | |
2,588 |
Прычыны вымірання
[правіць | правіць зыходнік]Віды выміраюць, калі іх нараджальнасць на працягу перыяду не здольна кампенсаваць іх смяротнасць. Прычыны вымірання:
- колькасць папуляцыі (у жывёл, якія размножваюцца толькі ў групах, напрыклад вандроўны голуб)
- генетычная разнастайнасць
- працягласць жыцця (смерць перад дасягненнем палавой спеласці)
- драпежнікі
- канкурэнцыя з іншымі відамі жывёл на адной і той жа жыццёвай прасторы
- напады паразітаў (новыя хваробы)
- катастрофы
- змены навакольнага асяроддзя
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Выміранне дыназаўраў
- Выміранне людзей
- Масавае пермскае выміранне
- Глабальныя катастрофы
- Зямля-снежка
- Кіслародная катастрофа