Перайсці да зместу

Сілурскі перыяд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сілур (сілурыйскі перыяд, сілурыйская сістэма) — геалагічны перыяд, трэці перыяд палеазоя, пасля ардовіка, перад дэвонам. Пачаўся 443 млн. гадоў таму, доўжыўся 27 млн. гадоў. Ніжняя мяжа сілура вызначаецца па буйному выміранню, у выніку якога знікла каля 60 % відаў, што існавалі ў ардовіку марскіх арганізмаў, так званаму ардовікска-сілурыйскаму выміранню.