Геалагічная эра
Выгляд
Сегменты скальных пластоў у хронастратыграфіі | Перыяды часу ў геахраналогіі | Notes |
---|---|---|
4 агулам, паўмільярда гадоў і больш | ||
10 агулам, некалькі соцень мільёнаў гадоў | ||
дзясяткі мільёнаў гадоў | ||
мільёны гадоў | ||
менш, чым ярус/век, не выкарыстоўваецца ў тэрміналогіі ICS |
Геалагі́чная э́ра — буйное падраздзяленне геахраналагічнай шкалы, якое адпавядае вялікаму этапу развіцця літасферы, жывёльнага і расліннага свету ў геалагічнай гісторыі Зямлі, на працягу якога сфарміраваўся поўны стратыграфічны аб’ём эратэмы.
Тэрмін «геалагічная эра» прапанаваў у 1873—1874 швейцарскі геолаг Э. Рэнеўе .
Геалагічная эра падпарадкавана эону і падзяляецца на перыяды. Працягласць геалагічных эр у фанеразойскім эоне змяншаецца ад больш старажытных да маладых (палеазойская эра — каля 340 млн гадоў, мезазойская эра — больш за 163 млн гадоў, кайназойская эра — каля 67 млн гадоў).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эра геалагічная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 147. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).