Выпраўленчая калонія № 9
Выпраўленчая калонія № 9 | |
---|---|
Каардынаты | 54°15′25″ пн. ш. 30°59′16″ у. д.HGЯO |
Выпраўленчая калонія № 9 — выпраўленчая ўстанова, мужчынская калонія строгага рэжыму ў Горках Магілёўскай вобласці Беларусі. Размешчана на поўдні горада, за чыгуначнымі пуцямі і станцыяй Пагодзіна, па адрасе вул. Дабралюбава, 16. Разлічана на 1500 чалавек. У розныя гады ў Горацкай калоніі № 9 адбывалі частку свайго тэрміну апазіцыйныя актывісты Зміцер Дашкевіч, Мікалай Дзядок, Аляксей Мілюкоў і Васіль Парфянкоў, Міхаіл Жамчужны[1], прызнаны праваабарончымі арганізацыямі Беларусі палітвязнем.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створана на базе цагельні ў Горках пастанова Саўміна БССР «Аб стварэнне новых і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы існуючых выпраўленча-працоўных калоній МУС БССР» ад 6 лютага 1957 года. Вясной таго ж года пачалося будаўніцтва асноўнай агароджы, жылых будынкаў і вытворчых карпусоў. На будаўніцтве аб’екта ўстановы да сакавіка 1964 гады былі задзейнічаны асуджаныя, якія знаходзіліся на палегчаным рэжыме. Асноўным відам работ быў выпуск чырвонай цэглы, гліну для якога асуджаныя здабывалі па ўсёй тэрыторыі Горацкага раёна. З сакавіка 1964 года ў калоніі ўжо ўтрымліваліся раней асуджаныя асобы, а ў 1975 годзе прадпрыемства перапрафілявана на выпуск прамысловай прадукцыі[2].
Вядомыя зняволеныя
[правіць | правіць зыходнік]Аляксей Мілюкоў
[правіць | правіць зыходнік]4 верасня 2013 г. Аляксей Мілюкоў і яго бацька Алег Жалноў, вядомы бабруйскі блогер, зафіксавалі на відэакамеру парушэнне правіл дарожнага руху (незаконная паркоўка) супрацоўнікамі міліцыі, пасля чаго з вусновай заявай звярнуліся да супрацоўнікаў ДАІ[3]. Тыя, у сваю чаргу, абвінавацілі Алега Жалнова ў тым, што ён перашкаджае ім выконваць свае абавязкі. У выніку абодвух бацьку і сына, як яны сцвярджаюць, гвалтам зацягнулі ў міліцэйскі будынак[4].
У студзені 2014 г. супраць Аляксея Мілюкова было ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». 18 ліпеня 2014 года Мілюкоў быў асуджаны на тры гады «хіміі» і атрымаў штраф 50 мільёнаў беларускіх рублёў за нанясенне маральнай і фізічнай шкоды супрацоўніку ДАІ. У верасні 2016 года ён быў асуджаны паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэксу нібыта за ўхіленне ад адбыцця пакараньня ў выглядзе абмежавання волі і змешчаны ў Горацкую калонію[5]. Беларуская дэмакратычная апазіцыя прызнае яго палітвязнем[6].
У калоніі, паводле словаў Мілюкова, яго правакуюць на агрэсію і прымяненне фізічнай сілы, некалькі разоў спрабавалі змясціць у камеру са зняволенымі з нізкім сацыяльным статусам. Мілюкова змяшчалі ў штрафны ізалятар, пазбавілі перадач і спатканняў з роднымі, перавялі ў памяшканне камернага тыпу. На асуджанага накладзена 16 спагнанняў, у тым ліку за тое, што ён ня меў кашулі і галаўнога ўбору, якія яму былі абавязаныя выдаць у калоніі, але так і не выдалі[5].
У верасні 2017 года ў знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі калоніі Мілюкоў аб‘явіў галадоўку[5].
Зноскі
- ↑ Калонія № 9 у Горках: дзе ламаюць беларускіх палітвязняў
- ↑ Горецкой «зоне» 60 лет Архівавана 26 студзеня 2018.
- ↑ Бобруйский суд: Алексею Желнову — три года «химии», капитану Бутовскому — 50 миллионов рублей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2017. Праверана 18 студзеня 2018.
- ↑ Сына знанага бабруйскага блогера асудзілі на тры гады
- ↑ а б в Сын бабруйскага блогера Жалнова аб’явіў галадоўку празь «зьдзекі ў калёніі»
- ↑ ПОЛИТЗАКЛЮЧЕННЫЙ ИЗ БОБРУЙСКА МОЖЕТ ПОЯВИТЬСЯ В БЕЛАРУСИ Архівавана 2 студзеня 2017.