Вялікая пагада дзікіх гусей
Славутасць | |
Вялікая пагада дзікіх гусей | |
---|---|
34°13′11″ пн. ш. 108°57′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Кітай |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | каля 648 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікая пагада дзікіх гусей (кіт. спр. 大雁塔, піньінь Dàyàn Tǎ, пал. даяньта) — цагляная пагада, пабудаваная ў Чан'ане у той час, калі ён быў сталіцай кітайскай імперыі Тан.
Вялікая пагада збудавана пад уплывам індыйскага дойлідства ў 652 годзе і першапачаткова складалася з пяці ярусаў, на якіх былі змешчаны будысцкія статуі і рэліквіі, сабраныя падчас сваіх падарожжаў Сюаньцзанам. У 704 годзе імператрыца У распарадзілася надбудаваць да пагады яшчэ пяць ярусаў. Тры верхнія ярусы моцна пацярпелі ў час сярэдневяковых войн, і іх прыйшлося знесці. У наш час пагада сяміярусная, узвышаецца на вышыню 64 метраў; з верхняга яруса адкрываецца від старадаўняга горада. Непадалёк раскінуўся Храм матчынага кахання (589 г., перабудаваны ў 647 г.)
Вакол пагады — будыйскі манастыр з вялікім паркам, у парку стаіць помнік Сюаньцзану, парк упрыгожаны помнікамі славутых кітайскіх паэтаў, мысліцеляў, мастакоў, вучоных.
-
Вялікая пагада
-
Вялікая пагада
-
Вялікая пагада
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая пагада дзікіх гусей
- 大雁塔 — артыкул з Байдупедыі (кіт.)