Пагада

Па́гада (партугальскае вымаўленне санскр.: भगवत्, бхагават, «свяшчэнны, славуты»; яп.: 塔, то:; кіт.: 寶塔, баа-та, «вежа скарбаў») — будыйскае ці індуісцкае збудаванне культавага характару. У розных краінах да пагад адносяць розныя тыпы збудаванняў.
У Тайландзе, Бірме, Шры-Ланцы, Лаосе, Камбоджы пагадамі завуць будыйскія ступы, якія часцяком з’яўляюцца сховішчамі свяшчэнных прадметаў ці мемарыяльнымі комплексамі.
У Непале, паўночнай Індыі, у Тыбеце, Кітаі, Карэі, Японіі, В’етнаме, Інданезіі, а таксама ў заходніх краінах пагадамі завуць шмат’ярусныя вежы, якія выкарыстоўваюцца як храмы.
Лічыцца, што першыя пагады такога роду з’явіліся ў Непале, пасля чаго непальскія архітэктары распаўсюдзілі пагады па ўсім Далёкім Усходзе. Прататыпам непальскай пагады з’яўляецца будыйская ступа, якая ў краінах будызму тхеравады дагэтуль завецца пагадай, у іншых краінах пагады ад ступ адрозніваюць. У Непале ў форме пагады будуюць індуісцкія храмы.
Знакамітыя пагады
[правіць | правіць зыходнік]-
Аднакалонная пагада ў Ханоі
-
Пагада ў храме Кіёмідзу-дэра ў Кіёта (Японія)
-
Малая пагада дзікіх гусей у Сіяне (Кітай)
-
Пагада Ваньсун у Пекіне
-
Глобал Віпасана Пагада ў Мумбаі, (Індыя).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Пагада на Вікісховішчы |
---|
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пагада // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 474—475. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).