Перайсці да зместу

Віджаявада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віджаявада
тэлугу: విజయవాడ
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 181,04 км² (2011)[2]
Вышыня цэнтра
23 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 048 240 чал. (2011)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
866
Паштовыя індэксы
520001[5] і 520007[5]
Віджаявада на карце Індыі
Віджаявада (Індыя)
Віджаявада
Віджаявада (Індыя)
Віджаявада

Віджаява́да або Безвада (тэлугу: విజయవాడ хіндзі: विजयवाडा) — горад у індыйскім штаце Андхра-Прадэш. Размешчаны на беразе ракі Крышна ў акрузе Крышна. Другі па велічыні горад штата Андхра-Прадэш (пасля Вішакхапатнама). Плошча горада — 261,88 км². Насельніцтва (2011 год) — 1 048 240 чал., разам з прыгарадамі — 1 491 202 чал. Горад таксама вядомы як Безавада (гэтая назва выкарыстоўваецца Індыйскімі чыгункамі для абазначэння гарадской станцыі «BZA»). Паводле даных Міністэрства гарадскога развіцця Віджаявада з’яўляецца самым чыстым горадам штата Андхра-Прадэш.

Віджаявада — важны транспартны вузел, звязаны сеткай аўтамабільных і чыгунак, паблізу горада знаходзіцца аэрапорт. Таксама ў горадзе дзейнічаюць прадпрыемствы тэкстыльнай, харчовай, цэментнай прамысловасці.

Горад — адзін з месцаў для паломніцтва індуістаў. У горадзе захаваліся храмы VI—XIII стст.

Зноскі