Перайсці да зместу

Віктар Мароз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Віктар Мароз
Нарадзіўся 30 ліпеня 1980(1980-07-30)[1][2] (44 гады)
Грамадзянства  Латвія
Рост 186 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Латвія РФШ
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1997—1999 Латвія Валміера 1 (0)
1999—2000 Латвія Сконта (Рыга) 9 (1)
2000 Латвія Валміера 4 (0)
2001—2008 Латвія Сконта (Рыга) 137 (15)
2008—2010 Балгарыя ЦСКА (Сафія) 22 (2)
2010—2011 Рэспубліка Кіпр Атрамітас (Гераскіпу) 23 (7)
2011—2012 Рэспубліка Кіпр ПАЕЕК (Кірэнія) 23 (3)
2012—2013 Латвія Спартак (Юрмала) 37 (5)
2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 12 (2)
2014—2016 Латвія Сконта (Рыга) 32 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2007 Латвія Латвія 22 (0)
Трэнерская кар’ера
2016 Латвія Сконта (Рыга) трэнер
2017 Латвія Сконта (Рыга)
2017—2019 Латвія Даўгаўпілс
2020— Латвія РФШ (Рыга)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 сакавіка 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 ліпеня 2017

Віктар Мароз (лат.: Viktors Morozs; нар. 30 ліпеня 1980, Вангажы, Латвійская ССР) — латвійскі футбаліст ( паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Латвіі (2002—2007). У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба РФШ.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Доўгі час выступаў у Латвіі за рыжскі «Сконта», з якім некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2008 годзе перайшоў у сафійскі ЦСКА, пасля гуляў у клубах другога дыізіёна Кіпра. У 2012 годзе вярнуўся ў Латвію, трапіўшы ў склад юрмальскага «Спартака».

У жніўні 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[3]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2014 пакінуў наваполацкі клуб[4].

У сакавіку 2014 года вярнуўся ў «Сконта»[5]. У сезоне 2015 не з’яўляўся на полі. У пачатку 2016 года, калі «Сконта» быў пераведзены ў Першую лігу, зноў стаў гуляць за клуб, а таксама дапамагаць галоўнаму трэнеру Тамазу Пертыі. Пасля яго зыходу з каманды ў канцы 2016 года ўзначаліў каманду, якая страціла прафесійны статус. У ліпені 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Даўгаўпілса»[6].

З 2020 года з’яўляецца галоўным трэнерам клуба РФШ.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за нацыянальную зборную Латвіі.

  • Латвія 01Чэмпіён Чэмпіён Латвіі (5): 2000, 2001, 2002, 2003, 2004
  • Латвія 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі (1): 2014

Зноскі