Віктар Пятровіч Лысоў
Віктар Пятровіч Лысоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 жніўня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 2007 (74 гады) |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Віктар Пятровіч Лысоў (10 жніўня 1932, в. Качкары, Ічалкаўскі раён, Мардовія, Расія — 13 чэрвеня 2007) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і арганізацыі будаўніцтва. Доктар тэхнічных навук (1985), прафесар (1987).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Горкаўскі будаўнічы тэхнікум (1951), Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1958), навукова-даследчы і праекты інстытут «УралНИИСтромпроект» (аспірантура, 1970).
Працаваў у трэсце «Зыряновсксвинецстрой» (1951—1954, майстар), будаўнічам ўпраўленні ў г. Новакузнецку (1959—1965, прараб, начальнік участка, галоўны інжынер), будаўнічам упраўленні «Кузнецметаллургстрой» (1965—1977, намеснік кіруючага, галоўны інжынер), Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута працы ў будаўніцтве (старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1978, будаўнічы факультэт, кафедра «Арганізацыя і кіраванне будаўніцтвам», прафесар, у 1977—1992 — загадчык кафедры, з 1986 — галоўны навуковы кіраўнік НДЛ «Інфарматыка і тэхналогія будаўніцтва»).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і асваенне новых тэхналогій і сродкаў тэрмаапрацоўкі пры ўзвядзенні маналітных канструкцый, спосабаў абагравання памяшканняў і іншых устройстваў з выкарыстаннем палімерных электраправаднікоў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Ордэн СССР «Знак Пашаны» (1970) і інш.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Формирование ресурсосберегающих технологических процессов возведения конструкций из монолитного бетона : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.23.08 / Лысов Виктор Петрович. — Москва, 1984.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лысоў Віктар Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 386.
- Лысов Виктор Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 576.
- Лысов Виктор Петрович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 146.
- Строительный факультет БПИ — БГПА — БНТУ, 1920—2010 : исторический очерк / Э. В. Овчинников, П. И. Лавренко. — Минск, 2010.
- Нарадзіліся 10 жніўня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Ічалкаўскім раёне
- Памерлі 13 чэрвеня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Выкладчыкі будаўнічага факультэта БНТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта