Перайсці да зместу

Вікторыя Талстой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вікторыя Талстой
шведск.: Louise Viktoria Tolstoy
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Вікторыя Чельберг
Дата нараджэння 29 ліпеня 1974(1974-07-29) (50 гадоў)
Месца нараджэння Сігтуна,Швецыя,
Краіна
Бацька Erik Kjellberg[d]
Маці Marja Tolstoy[d]
Муж Per Holknekt[d]
Музычная дзейнасць
Прафесія джазавая спявачка
Гады актыўнасці 1994 — цяперашні час
Інструменты вакал
Жанр Джаз
Лэйблы ACT Music, Blue Note
viktoriatolstoy.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луіза Вікторыя Талстой (шведск.: Louise Viktoria Tolstoy; 29 ліпеня 1974, Сігтуна, Швецыя) — шведская джазавая спявачка, вядомая пад псеўданімам "Лэдзі-джаз"[1] таксама далёка за межамі сваёй краіны. Неаднаразова ўваходзіла ў лік самых папулярных джазавых выканаўцаў Скандынавіі.

Вікторыя правяла дзяцінства ў Сігтуне і Упсале. З'яўляецца дачкой музыканта і выкладчыка музыкі ў Упсальскім універсітэце Эрыка Чэльберга і прапраўнучкай рускага пісьменніка Льва Талстога па матчынай лініі[2]. Па яе ўласным прызнанні, рускай мовы не ведае і творы свайго прапрадзеда не чытала.

Спявачка дэбютавала ў 1994 годзе разам з альбомам "Smile, Love and Spice" у суаўтарстве са сваім бацькам. Пасля гэтага Талстой хутка стала папулярнай у Швецыі і атрымала запрашэнне супрацоўнічаць з амерыканскай джазавай студыяй Blue Note, дзе і запісала свой вядомы альбом "White Russian". Далей Вікторыя супрацоўнічала ўжо з нямецкім лэйблам і выпусціла пяты па ліку альбом "Shining On You"[3].

У 2011 годзе выступіла ў Санкт-Пецярбургу.

  • 1994 — Smile, Love and Spices
  • 1996 — För Älskad
  • 1997 — White Russian
  • 2001 — Blame It On My Youth
  • 2004 — Shining on You Richard Spencer
  • 2005 — My Swedish Heart
  • 2006 — Pictures Of Me
  • 2008 — My Russian Soul
  • 2011 — Letters to Herbie

Зноскі