Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віленская гімназія імя Францыска Скарыны
Заснавана 1994
Дырэктар Дзіяна Стахновіч[1]
Тып гімназія
Адрас вул. Сеціно, 21, Вільня, LT-04316
Сайт skorinosgimnazija.lt/by/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́ленская гімна́зія імя́ Францы́ска Скары́ны (літ.: Vilniaus Pranciškaus Skorinos gimnazija) — агульнаадукацыйная ўстанова ў Вільні, заснаваная ў 1994 годзе. Адзіная ў Літве школа з беларускай мовай навучання.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваная ў 1994 годзе як агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання, частка прадметаў выкладаецца па-літоўску. Знаходзіцца ў прадмесці Каралінішкі[lt].

З верасня 1997 года носіць імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Эмблема гімназіі — усмешлівыя сонца і месяц.

15 лютага 2013 года рашэннем Вільнюскай мэрыі атрымала статус гімназіі. Навучанне 12-гадовае. З верасня 2014 года працуе дашкольная група.

Зноскі

  1. Спіс педагагічнага калектыву. Віленская гімназія імя Францыска Скарыны. Праверана 12 чэрвеня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]