Вільдмарксвэген

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільдмарксвэген паміж Стэкеньёк і Клімпф'ель.

Вільдмарксвэген (шведск.: Vildmarksvägen — дзікая дарога), або Стэкеньёквэген (шведск.: Stekenjokkvägen), як называюць яе жыхары ваколіц Стэкеньёка, праз якія ідзе дарога — турыстычная дарога ад паўночнага Емтланда да паўднёвай Лапландыі ў Швецыі[1]. Пачынаецца ў Стромсундзе і заканчваецца ў Вільгельміне. Частка дарогі зімой часам перакрываецца праз вялікі снег, вышыня якога можа дасягаць 7 метраў[2]. У 2012 годзе як частка дарогі быў адкрыты Фроствікенс Фельпарк у Гэдэдэ.[2] Вільдмарксвэген праходзіць таксама праз прыродны запаведнік Бьюрэльвен.[2] Частка дарогі знаходзіцца вышэй за мяжу лесу.

Маршрут[правіць | правіць зыходнік]

Маршрут працягласцю 360 км[3] пачынаецца ў Стромсундзе[4], праходзіць да горада Гэдэдэ і дарогі 342, затым праз Ёрмватнет, Стора-Блосён і Стэкеньёк, а потым Клімпф’ель.[3] Адтуль дарога працягваецца да Кульшэна і Сакснэса праз Сталон і возера Моалгамай, далей да Вільгельміны.[3] Участкі дарогі праз Кальф’ёлет часам зарываюцца зімой праз моцны снегапад[5]. Плато Стэкеньёк таксама закрыта з сярэдзіны кастрычніка да пачатку чэрвеня.[3]

Важнае[правіць | правіць зыходнік]

Вільдмарксвэген перасякае рэгіён з найбольшай канцэнтрацыяй мядзведзяў у Швецыі.[2][3]

Вадаспад Хэлінгсафалет і каньён

Мясцовасць, праз якую праходзіць дарога, вельмі маляўнічая, з мноствам рэк і вадаспадаў. Адзін з вадаспадаў, Хэлінгсафалет (таксама прыродны запаведнік), упадае ў найдаўжэйшы водны каньён Паўночнай Еўропы.[4] Хэлінгсафалет з перападам вышынь 43 метры[3] названы «шведскім адказам Ніягарскаму вадаспаду». Даўжыня каньёна Хэлінгсафалет 800 метраў і праз эрозію глебы даўжыня павялічваецца.[3]

Вільдмарксвэген праходзіць і побач іншага вадаспада — Гаўстафалет, які таксама ўпадае ў каньён. Гэты вадаспад быў адным з месцаў здымак фільма Астрыд Ліндгрэн «Роні, дачка разбойніка»[6]. Рэгіён праз які праходзіць дарога па памерах аналагічны лену Вестра-Гёталанд з насельніцтвам 1 590 000 чалавек, але ў дзікай мясцовасці жыве толькі 22 000 чалавек, шчыльнасць насельніцтва складае меней за 1 чалавека на км².[7]

Вадаспад Бракафалет знаходзіцца на маршруце Вільдмарксвэген паміж Ёрмватнетам і Стора-Бласьёнам.[6]. Самая доўгая пячора ў Швецыі, Коральгратан, знаходзіцца паміж Стора-Бласьён і Анкарватнетам уздоўж Вільдмарксвэген.[8]

Вільдмарксвэген паварочвае на ўсход і праходзіць паблізу саамскай вёскі Фатмамаке. Грамада жыве ў 80 традыцыйных дамах гоахці, а таксама ў 20 больш сучасных дамах, пабудаваных радыяльна вакол царквы. Таксама 20 драўляных дамоў знаходзіцца на беразе возера Кульшэн. Віснінгската — узорны дом, пабудаваны на ўзвышшы побач царквы.[3]

Уздоўж дарогі паміж Стромсундам і Гэдэдэ размешчана некалькі ваенных музеяў пад адкрытым небам.[9] Скансэны Аланас, Сторан, Сюльсасен і Фогельбергет[10] можна наведаць падчас экскурсіі па бункерах у гэтым раёне, ваенныя аб’екты пабудаваны ў 1940—1945 гадах для абароны ад нямецкага ўварвання падчас 2-й сусветнай вайны.[11] У летнія месяцы праводзяцца экскурсіі з гідам.[12]

Бункер ў Аланасе

Праз вышыню над узроўнем мора ў рэгіёне няма камароў і гнусу.[13]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Vildmarksvägen, ta en praktfull resa genom ofördärvade vildmarker i den Norra svenska fjällvärlden(недаступная спасылка). Wildernessroad.eu. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2018. Праверана 27 мая 2022.
  2. а б в г Discover Jämtland Härjedalen | Vildmarksvägen(недаступная спасылка). Jamtland.se. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2015. Праверана 27 мая 2022.
  3. а б в г д е ё ж Vildmarksvägen: the Wilderness Way | Swedish Lapland Guide(недаступная спасылка). Rough Guides. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 27 мая 2022.
  4. а б Olesen, Elisabet (2006). Adventure Guide to Sweden. Hunter Publishing, Inc. p. 139. ISBN 978-1-58843-552-1.
  5. Ingen risk för avåkning(недаступная спасылка). Västerbottens-Kuriren. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2015. Праверана 27 мая 2022.
  6. а б Hällingsåfallet(недаступная спасылка). Vildmarksvägen. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2017. Праверана 27 мая 2022.
  7. Galen i Vildmarken?(недаступная спасылка). Vildmarksvägen. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2018. Праверана 27 мая 2022.
  8. Hällingsåfallet(недаступная спасылка). Vildmarksvägen. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2013. Праверана 27 мая 2022.
  9. Etzler, Inger Kraft. Sommarens Guide 2020. Праверана 24 July 2020.
  10. Militära skansar 1940–1945. UPPTÄCK STRÖMSUND. Праверана 24 July 2020.
  11. Normann, Göran (2011). Alanäs i Orostider. Norrlandsartilleristen. pp. 10–42. ISBN 978-91-633-9105-7. Праверана 24 July 2020. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2022. Праверана 27 мая 2022.
  12. Bunker Tours.
  13. Unika Vildmarksvägen. Klimpfjall.se. Архівавана з першакрыніцы December 3, 2013.