Віртуальная рэальнасць
Віртуальная рэальнасць | |
---|---|
Кароткая назва | VR |
ACM Classification Code (2012) | 10010866 |
Процілегла | real life[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віртуальная рэальнасць (англ.: virtual reality, скарочана VR) — сімуляцыя, выкананая сродкамі камп’ютарнай тэхнікі, для стварэння рэалістычнага адчування паглыблення ва ўяўны свет. Віртуальная рэальнасць можа выкарыстоўвацца ў такіх сферах як адукацыя, архітэктура, маркетынг ці забаўляльная індустрыя.
У сферы віртуальнай рэальнасці магчыма свабодна маніпуляваць прасторава-часавымі характарыстыкамі на аснове разнастайных жаданняў і фантазій чалавека, уступаць у кантакты з іншымі людзьмі і штучнымі персанажамі, атрымліваць эмоцыі і пачуцці, набліжаныя да рэальных. Глядач пераўтвараецца ў суаўтара, здольнага самастойна трансфармаваць камп’ютарныя мастацкія аб’екты, уяўна пераходзіць у любы час і любую прастору. Новую рэальнасць ствараюць віртуальныя артэфакты (фантомныя аб’екты) — камп’ютарныя двайнікі рэчаіснасці. Стварэнне віртуальнай рэальнасці актывізавалася з канца XX ст. і шырока прымяняецца ў кінематографе, выяўленчым мастацтве, у індустрыі інтэрактыўных забаў, адукацыйных тэхналогій (гульні, трэнажоры, рэкламныя ролікі, кліпы, электронныя падручнікі, даведнікі і інш.). Віртуальная рэальнасць часам называецца «кіберпрасторай».
Віртуальную рэальнасць трэба адрозніваць ад дапоўненай рэальнасці (англ.: augmented reality, AR), у якой віртуальныя элементы дадаюцца да рэальнага сусвету. Напрыклад, у мабільнай гульні Pokémon Go віртуальныя пакемоны нібыта знаходзяцца ў прасторы вакол гульца.
Некаторыя спецыялісты распрацоўваюць канцэпцыі культуры XXI ст., у якіх традыцыйныя элементы культуры (пісьменнасць, кнігі, карціны і г.д.) будуць усё больш актыўна выцясняцца феноменамі віртуальнай рэальнасці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
- Myron W. Krueger, Artificial Reality (1983), Artificial Reality II (1991)
- Wellner, P., Mackay, W. & Gold, R. Eds. Special issue on computer augmented environments: back to the real world(недаступная спасылка). Communications of the ACM, Volume 36, Issue 7 (Ліпень 1993).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віртуальная рэальнасць