Перайсці да зместу

Вісконсінскі ўніверсітэт у Мілуокі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вісконсінскі ўніверсітэт у Мілуокі
англ.: University of Wisconsin–Milwaukee
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Wisconsin–Milwaukee
Заснаваны 1956
Тып дзяржаўны даследчы ўніверсітэт
Студэнты 24 565[1]
Краіна
Размяшчэнне Мілуокі, Вісконсін, ЗША
Сайт uwm.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вісконсінскі ўніверсітэт у Мілуокі (англ.: University of Wisconsin–Milwaukee) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Мілуокі ў штаце Вісконсін, ЗША.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта буйнейшы ўніверсітэт у Мілуокі і ваколіцах, частка сістэмы Вісконсінскага ўніверсітэта. Гэта таксама адзін з двух даследчых універсітэтаў у штаце, якія надаюць доктарскія ступені, і другі па велічыні універсітэт Вісконсіна. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2018 годзе ўніверсітэт выдаткаваў на даследаванні 55 мільёнаў долараў. Кампус плошчай 42 га размешчаны ў жылым раёне ў пяці кварталах ад возера Мічыган і менш чым у дзесяці хвілінах язды ад цэнтра горада.

  • Каледж мастацтваў і архітэктуры
  • Каледж бізнесу
  • Каледж грамадскага ўзаемадзеяння і прафесій
  • Каледж інжынерыі і прыкладных навук
  • Каледж агульнанавуковых студый
  • Каледж прафесій і навук у галіне здароўя
  • Каледж літаратуры і навукі
  • Каледж грамадскага здароўя

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
  2. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 2 чэрвеня 2020.