Голда Меір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Голда Меір
іўр.: גולדה מאיר
Golda Meir 03265u.jpg
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць настаўніца, палітык
Член у
Веравызнанне атэізм
Нараджэнне 21 красавіка (3 мая) 1898[1][2][…]
Смерць 8 снежня 1978(1978-12-08)[2][3][…] (80 гадоў)
Пахаванне
 
Аўтограф Golda Meir Signature.svg
 
Узнагароды

Голда Меір (іўр.: גולדה מאיר), дзявочае прозвішча — Мабовіч, прозвішча па мужу — Меерсон; 3 мая 1898, Кіеў, Кіеўская губерня, Расійская імперыя — 8 снежня 1978, Іерусалім, Ізраіль) — дзяржаўны дзеяч і дыпламат Ізраіля. Прэм’ер-міністр Ізраіля (19691974), міністр замежных спраў (19561966), міністр працы. Генеральны сакратар сацыял-дэмакратычнай партыі Ізраіля. З 1972 года віцэ-прэзідэнт, з 1976 года — ганаровы прэзідэнт Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Першы пасол Ізраіля ў СССР. Подпіс Голды Меір, сярод іншых, стаіць пад Дэкларацыяй Незалежнасці Ізраіля.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 3 мая 1898 года ў Кіеве ў сям’і цесляра Мойшы Іцхoка і Блюмы Мабовіч. У 1903 годзе Мабовічы, асцерагаючыся пагромаў, пераехалі з Кіева ў Пінск у дом бабулі і дзядулі Голды. У пошуках лепшага жыцця Мойша Іцхак Мабовіч эміграваў у Амерыку. Праз тры гады, ў 1906 годзе, жонка з трыма дачкамі выехала да яго.

Голда з дзевяці гадоў пачала працаваць у краме, якой валодала яе маці ў Мілуокі. Чатырнаццацігадовай дзяўчынай яна збегла з дома да старэйшай сястры Шаны ў Дэнвер, каб пазбавіцца прымусовага шлюбу з трыццацігадовым страхавым агентам і мець магчымасць атрымаць сярэднюю адукацыю. Брала актыўны ўдзел у сіянісцкай суполцы Дэнвера, стала шчырай прыхільніцай руху «Паалей Цыён» («Працоўныя Сіёну»). Там жа пазнаемілася з будучым мужам Морысам Меерсонам. Пазней пасварылася з сястрой і вярнулася ў Мілуокі, дзе скончыла ў 1916 годзе сярэднюю школу.

У 1921 годзе яна разам з мужам перабралася з Мілуокі ў Палесціну, у тады яшчэ маленькае мястэчка Тэль-Авіў, дзе ўладкавалася ў кібуц Мерхавія і змяніла прозвішча на Меір.

Памерла 8 снежня 1978 года ў Іерусаліме.

Зноскі

  1. חה"כ גולדה מאיר (מאירסון)Кнесет.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Golda Meir // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Меир Голда // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Golda Meir // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]