Віталь Георгіевіч Стралкоў
Віталь Георгіевіч Стралкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 студзеня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2000 |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | сельская гаспадарка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1977) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Віталь Георгіевіч Стралко́ў[1] (руск.: Виталий Георгиевич Стрелков; 11 студзеня 1930 г., в. Катэгурт, Дэбескі раён, Удмурція — 2000) — беларускі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1977), прафесар (1977).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут у 1954 годзе. З 1963 года ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1977—1998 гадах загадчык кафедры кормавытворчасці.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар звыш 95 навуковых прац па па пытаннях рэкультывацыі выпрацаваных тарфянікаў, асаблівасцей і прыёмаў вырошчвання перспектыўных шматгадовых бабовых траў. Кіраўнік распрацоўкі рэсурсазберагальнай тэхналогіі высокапрадукцыйных травастояў.
Сярод апублікаванага:
- Культура лядвенца рогатого в условиях северо-восточной части Белоруссии / Белорус. науч.-исслед. ин-т земледелия — Жодино: б.и., 1975;
- Энергосберегающая технология сенокосов и пастбищ // Международный аграрный журнал. 2000. № 9. (разам з К. К. Курыловічам і Ю. В. Алёхінай).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Стралко́ў Віталь Георгіевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 196. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Стралкоў Віталь Георгіевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 11 студзеня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі ў 2000 годзе
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Прафесары
- Выпускнікі Расійскага аграрнага завочнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ва Удмурціі
- Постаці савецкай сельскай гаспадаркі
- Постаці беларускай сельскай гаспадаркі