Віцімскае пласкагор’е
Выгляд
Віцімскае пласкагор’е | |
---|---|
руск. Витимское плоскогорье | |
54°00′ пн. ш. 113°30′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Бурація |
Найвышэйшы пункт | 1846 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віці́мскае пласкагор’е[1] (руск.: Витимское плоскогорье) — пласкагор’е ў басейне верхняга цячэння ракі Віцім, галоўным чынам у Бураціі і Забайкальскім краі Расіі.
Шырокія невысокія ўвалы (вышыня ад 1200 да 1600 м) чаргуюцца з міжгорнымі паніжэннямі. Складзена гранітамі і крышталічнымі сланцамі; на паўднёвым захадзе — базальты. Ёсць больш за 15 конусаў старажытных Вулканаў. Распаўсюджаныя шматгадовыя мёрзлыя горныя пароды. Міжрэччы пакрытыя лістоўнічнай тайгой, у паніжэннях — зараснікі хмызняковых бяроз, лугі і балоты. На пласкагор’і маюцца азёры (у т.л. салёныя) і мінеральныя крыніцы[1].
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 236.
- Витимское плоскогорье (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі