Вішнёвы фэст
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/%D0%92%D1%96%D1%88%D0%BD%D1%91%D0%B2%D1%8B_%D1%84%D1%8D%D1%81%D1%82.jpg/440px-%D0%92%D1%96%D1%88%D0%BD%D1%91%D0%B2%D1%8B_%D1%84%D1%8D%D1%81%D1%82.jpg)
Вішнёвы фэст — фестываль у Глыбокім (Віцебская вобл.), які прыпадае на сезон паспявання вішняў (ліпень).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Глыбокае мае імідж гораду-саду амаль трыста гадоў. Сады ў горадзе былі пры кляштары кармелітаў і базыльянскім кляштары. Вуліца Садовая не пераймяноўвалася ніколі, а глыбоцкія вішні ў народзе называюць лапыровымі. [1]
Першы фэст адбыўся ў 2013 годзе, падчас якога прайшлі агляд-конкурс падворкаў «Вішнёвае багацце» і ўрачыстая рэгістрацыя шлюбаў «Вішнёвае вяселле». [2] Потым было вішнёвае шэсце і абранне вішнёвай каралевы, спаборніцтвы па хуткасным паяданні вішань і стральбе костачкамі, тэатральны форум са знакавай назвай «Вішнёвы сад». Прайшоў аўкцыён па продажы апошняга вядра вішні. [3]
У 2014 годзе фестываль доўжыўся адзін дзень.
У 2015 годзе фестываль праходзіў пяць дзён.
Памятныя знакі[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/%D0%93%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D1%86%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D1%91%D1%9E%D0%BA%D1%96._%D0%97%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%BD%D0%B0_%D1%9E%D0%B5%D0%B7%D0%B4%D0%B7%D0%B5.jpg/220px-%D0%93%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D1%86%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D1%91%D1%9E%D0%BA%D1%96._%D0%97%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%BD%D0%B0_%D1%9E%D0%B5%D0%B7%D0%B4%D0%B7%D0%B5.jpg)
У гонар першага фестывалю ў Глыбокім 30 красавіка 2013 года пасадзілі вішнёвы сад. На шыльду на ўездзе ў горад з боку Полацка дадалі надпіс «Вішнёвая сталіца». У 2013 годзе на вуліцы Леніна ўсталявалі помнік вішні «Глыбоцкая вішня». Аўтар — Іван Казак.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
«Вішнёвы фэст» не адзіны ягадны фестываль у Беларусі. У Полацку штогод ладзіцца фестываль «Полацкія чарніцы», фэст «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю», свята «Лунінецкія клубніцы», Лёзненскі фестываль суніц.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Беларускі аграном Баляслаў Лапыр(недаступная спасылка), 23 траўня, 2013, Зміцер Бартосік, Радыё Свабода
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2013. Праверана 7 жніўня 2015.
- ↑ http://www.westki.info/artykuly/14421/vishnyovy-fest-u-glybokim-pryznachany-na-druguyu-palovu-lipenya Архівавана 5 сакавіка 2016.