ГЭС Тры цясніны
ГЭС Тры цясніны | |
---|---|
Дзяржава | Кітай |
Статус | дабудоўваецца |
Рака | Янцзы |
Каскад | Каскад ГЭС на Янцзы |
Год пачатку будаўніцтва | 1992 |
Гады ўводу першага і апошняга гідраагрэгатаў | 2003—2008 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Устаноўленая магутнасць, МВт | 18 200 (праект — 22 400) |
Тып ГЭС | плацінная |
Разліковы напор, м | 80,6 |
Характарыстыкі абсталявання | |
Тып турбін | радыяльна-восевыя |
Выдатак праз турбіны, м³/сек | 600—950 |
Магутнасць гідрагенератараў, МВт | 26х700 |
Асноўныя збудаванні | |
Тып плаціны | бетонная вадаскідная |
Вышыня плаціны, м | 185 |
Даўжыня плаціны, м | 2309 |
Шлюз | ёсць |
АРУ | 500 кВ |
На карце | |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
ГЭС Тры цясніны — дзеючая плаціна-ГЭС у Кітаі, якая стаіць на рацэ Янцзы паблізу горада Саньдупін у гарадской акрузе Ічан правінцыі Хубэй. Тры цясніны з’яўляецца найбуйнейшай у свеце электрастанцыяй паводле ўстаноўленай магутнасці ў 21 тысяч МВт, але другой пасля ГЭС Ітайпу ў дачыненні да выпрацоўкі электраэнергіі ў год.
Будаўніцтва цела плаціны было завершана ў 2006 годзе. Акрамя суднападымальніка першапачаткова запланаваныя кампаненты праекта былі завершаны 30 кастрычніка 2008 года, калі 26-я турбіна пачала камерцыйную эксплуатацыю. Кожная турбіна мае магутнасць у 700 МВт[1].
Кітайскі ўрад разглядае праект як гістарычны інжынерны, сацыяльны і эканамічных поспех краіны[2], маючы ГЭС з магутнымі сучаснымі турбінамі[3], а таксама з абмежаваннем па выкіданню парніковых газаў. Тым не менш, будаўніцтва плаціны патрабавала знішчэння некаторых археалагічных і культурных аб’ектаў і выклікала перасяленне каля 1,3 мільёнаў чалавек, што прывяло да сур’ёзных экалагічныя змен, у тым ліку павышэння рызыкі апоўзняў. Плаціна была спрэчнай тэмай як у Кітаі, так і за мяжой[4].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
«Санься»
-
Вадасховішча
-
Макет часткі збудавання «Санься»
-
Выгляд на шлюзы «Санься»
Зноскі
- ↑ «三峡工程左右岸电站26台机组全部投入商业运行» Архівавана 9 лютага 2009.. China Three Gorges Project Corporation.
- ↑ «中国长江三峡工程开发总公司» Архівавана 2 кастрычніка 2011.. Ctgpc.com.cn.
- ↑ «中国长江三峡工程开发总公司» Архівавана 2 кастрычніка 2011.. Ctgpc.com.cn.
- ↑ «China’s Three Gorges Dam Under Fire» Архівавана 13 кастрычніка 2007.. Time.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ГЭС Тры цясніны
- Аніманаваная схема працы ГЭС
- Фотаэкскурсія па ГЭС(недаступная спасылка)