Газатурбінная цеплавая электрастанцыя
Выгляд
Газатурбінная цеплавая электрастанцыя, ГТЦЭС — цеплавая электрастанцыя, якая для сваёй работы выкарыстоўвае газатурбінныя ўстаноўкі. З дапамогай газатурбінных установак можна атрымліваць як выключна электраэнергію так і сумесна электрычнасць і цеплыню (гл. цеплаэлектрацэнтраль). Да перавагаў ГТЦЭС можна аднесці тое, што яны маюць больш нізкія ў параўнанні з паратурбіннымі і парагазавымі станцыямі капітальныя ўкладанні, могуць хутка змяняць магутнасць. Але іх ККДз невысокі (звычайна каля 30 %), паліва можа быць толькі газаабразным (прыродны газ) або высакаякасным вадкасным (дызель, газа і г.д.). Таму ГТЦЭС звычайна выкарыстоўваюць для пакрыцця пікавай патрэбы ў электраэнергіі, як рэзервовыя або там, дзе трэба невялікая крыніца энергіі.