Гандлёвыя рады (Кобрын)
Выгляд
Славутасць | |
Гандлёвыя рады | |
---|---|
52°12′45″ пн. ш. 24°21′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000383 |
Гандлёвыя рады — будынак у Кобрыне, размешчаны у цэнтры плошчы Свабоды. Пабудананы ў XIX ст. з цэглы на месцы драўляных крам XVII ст. Перабудананы ў XX ст.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Аднапавярховы, П-падобны ў плане, з вялікім гаспадарчым дваром. Пластыку фасадаў падкрэсліваюць неглыбокія нішы і 2 рызаліты з трохвугольнымі франтонамі (у заходняй і ўсходняй частках, дзе знаходзіліся ўезды ў гаспадарчы двор). Вуглы ўмацаваны контрфорсамі. Захаваліся паўночны, усходні і часткова заходні бакі гандлёвых радоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. Ю. Пятросава, Т. І. Чарняўская. 871. Забудова плошчы Свабоды // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Гандлёвыя рады (Кобрын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)