Ганзурына (пасёлак пры станцыі)
Станцыя
Ганзурына
|
Ганзу́рына (руск.: Ганзурино) — населены пункт (тып: станцыя) у Івалгінскім раёне Бураціі, у Расіі. Уваходзіць у сельскае паселішча «Арангойскае». Размешчаны пры чыгуначнай станцыі Ганзурына.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны за 8 км на ўсход ад цэнтра сельскага паселішча, улуса Арангой, на левым беразе ракі Селенгі, каля паўднёвага падножжа Ганзурынскага камлюка. З 4 км ніжэй па Селензе знаходзіцца старадаўняе сяло Ганзурына. На станцыю выходзіць аўтадарога з 42-га кіламетру аўтамагістралі А340.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлак пры станцыі ўзнік у канцы 1930-х гадоў пры будаўніцтве паўднёвай лініі УСЧ Улан-Удэ — Наўшкі каля сяла Ганзурына. У 1939 годзе па станцыі прайшоў першы цягнік.
25 жніўня 1960 года, са скасаваннем Івалгінскага аймака, сяло Ганзурына і пасёлак станцыі Ганзурына Арангойскага самсавета перададзены ў падпарадкаванне Селенгінскага аймака. 8 снежня 1960 года гэтыя населеныя пункты перададзены ў склад Тарбагатайскага аймака[2].
З утварэннем у 1963 годзе Улан-Удэнскага аймака сяло і станцыя Ганзурына ўвайшлі ў склад гэтага раёна. 19 жніўня 1985 года за кошт рэарганізацыі Улан-Удэнскага раёна ўтвораны Івалгінскі раён і населеныя пункты па левабярэжжы Селенгі ўвайшлі ў склад новастворанага раёна[3].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Пуцявая гаспадарка. Дзейнічае чыгуначная станцыя Ганзурына.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Феліксавіч Шалькевіч (нар. 1941) — беларускі філосаф і гісторык.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://std.gmcrosstata.ru/webapi/opendatabase?id=VPN2002_2010L
- ↑ Колькасць насельніцтва Рэспублікі Бурація ў разрэзе раёнаў (хібнасць 50 чалавек) . Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2015. Праверана 25 лютага 2015.
- ↑ Афіцыйны сайт Івалгінскага раёна РБ. Гісторыя. . Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2015. Праверана 5 кастрычніка 2023.