Гарадскія ўмацаванні Нясвіжа
Выгляд
Гарадскія ўмацаванні Нясвіжа — комплекс колішніх абарончых збудаванняў горада Нясвіжа, узведзены ў традыцыі новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы. У 1586 годзе па загаду Мікалая Радзівіла былі ўзведзены дзве брамы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пры ўзвядзенні абараночых збудаванняў горада ўдала выкарыстаны рэльеф мясцовасці. Аснову абароны горада складаў высокі земляны вал, абмураваны звонку. Ён меў выгляд пяцівугольніка з сямю бастыёнамі. У курцінах узведзены мураваныя Слуцкая, Клецкая і Віленская брамы. Чацвёртая — Замкавая — размяшчалася каля езуіцкага касцёла. Абарончую сістэму горада ўзмацнялі бенедыкцінскі, дамініканскі, бернардзінскі і езуіцкі кляштары. На левым беразе Ушы ўзнікла Новае месца — неўмацаваная частка горада.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Быхаўскія гарадскія ўмацаванні
- Брэсцкія гарадскія ўмацаванні
- Шклоўскія гарадскія ўмацаванні
- Гарадскія ўмацаванні Пінска
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.