Уша (прыток Нёмана)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уша
Нясвіж. Мост у парку.jpg
Выток каля в. Качановічы
Вусце Нёман
Даўжыня 105 км
Расход вады 7,3 м³/с
Вадазбор 1220 км²
Краіна Беларусь

Уша́рака ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці і Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана.

Даўжыня ракі 105 км. Плошча вадазбору 1220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Пясочная, Міранка.

Злева: Гарадніца, Сноўка, Змейка, Цятранка.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца каля заходняй ускраіны вёскі Качановічы Нясвіжскага раёна, упадае ў Нёман на ўсход ад вёскі Ярэмічы Карэліцкага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Каля Нясвіжа і вёскі Качановічы цячэ праз сажалкі. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Даліна не выражана, схілы забалочаныя. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырыня разліву ў ніжнім цячэнні да 2,5 км, у верхнім і сярэднім — ад 100 м да 1 км. Рэчышча на працягу 10,1 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі Дзікая (7,3 км) і за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Еськавічы да вёскі Круты Бераг (2,8 км).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 293. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).