Гаўрыіл Іванавіч Салаўёў
Гаўрыіл Іванавіч Салаўеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1913 |
Месца нараджэння | в. Алешуніна, цяпер Заволжскі раён, Іванаўская вобласць |
Дата смерці | 5 мая 1982 (69 гадоў) |
Месца смерці | Масква |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | кавалерыя |
Гады службы | 1935—1937, 1941—1946 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Гаўрыіл Іванавіч Салаўёў (23 сакавіка 1913, в. Алешуніна, цяпер Іванаўская вобласць — 8 мая 1982, Масква) — камандзір 3-га ўзвода 3-га эскадрону 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі, сфарміраванай у снежні 1941 года ў горадзе Уфе як 112-я Башкірская кавалерыйская дывізія, 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Гвардыі лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 сакавіка 1913 года ў вёсцы Алешуніна[1] у сям’і селяніна. Рускі. Скончыў 4 класы сельскай школы. Працаваў вучнем сталяра, сталяром у Кінешме. У 1935—1937 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Чырвонай Арміі, у 100-м кавалерыйскім палку 25-й кавалерыйскай дывізіі. Вярнуўшыся дадому, працаваў сталяром на фабрыцы № 2 у Кінешме.
У верасні 1941 года быў зноў прызваны ў армію і накіраваны ў кавалерыйскае вучылішча ў горад Чкалаў. Пасля расфарміравання вучылішча ў ліпені 1942 гады накіраваны на фронт. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў Заходняга фронту.
У дзеючай арміі з снежня 1942 года. Ваяваў на Сталінградскім, Цэнтральным і Беларускім франтах. Быў паранены. Увесь баявы шлях прайшоў у складзе 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі. Быў камандзірам узвода разведкі. Малодшы лейтэнант Салаўёў вызначыўся ў баях за вызваленне Левабярэжнай Украіны.
Узвод пад камандаваннем Салаўёва першым фарсіраваў раку Сноў і, захапіўшы плацдарм, сяло Клачкова, забяспечыў пераправу асноўных сіл і наступленне на Чарнігаў. На плацдарме на рацэ Дняпро Салаўёў зноў у першых шэрагах. Яго ўзвод адбіў 3 контратакі праціўніка, які імкнуўся знішчыць пераправу палка каля вёскі Галкі. Асабіста знішчыў некалькі дзесяткаў гітлераўцаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі гвардыі малодшаму лейтэнанту Салаўёву Гаўрылу Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2].
У верасні 1944 года быў накіраваны на вучобу на Чырванасцяжныя вышэйшыя афіцэрскія кавалерыйскія курсы імя Будзёнага. Тут сустрэў дзень Перамогі. У студзені 1946 года скончыў вучобу, службу праходзіў на пасадзе камандзіра мотастралковага ўзвода 99-га гвардзейскага мотастралковага палка. У кастрычніку 1946 года гвардыі лейтэнант Салаўёў звольнены ў запас.
Жыў у Маскве. Працаваў сталяром на прадпрыемствах Масквы і Маскоўскай вобласці. Памёр 8 мая 1982 года. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе Заволжску Іванаўскай вобласці ўстаноўлены бюст Героя. Імя Г. І. Салаўёва высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78-мі Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі, устаноўленых у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан і ў Музеі 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі.
Зноскі
- ↑ Была ў складзе сучаснага Заволжскага раёна Іванаўскай вобласці
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ахмадиев Г. Х. Башкирская гвардейская кавалерийская. — Уфа, 1999.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Подвиг. 3-е издание, испр. и доп. — Ярославль, 1980.
- Слава башкирских конников. — Уфа: Китап, 2005.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гавриил Иванович Соловьёв на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Іванаўскай вобласці
- Памерлі 5 мая
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі бітвы за Дняпро