З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гваздзік барадаты[1] (Diánthus barbátus) — від раслін з роду Гваздзік. Існуюць 2 разнавіднасці:
- Dianthus barbatus var. barbatus L.
- Dianthus barbatus var. asiaticus Nakai — з лісцем не больш за 1 см шырынёй.
Двухгадовая расліна, 30-75 см вышынёй.
Лісце зялёнае ці сіне-зялёнае, даўжынёй 4-10 см і шырынёй 1-2 см.
Кветкі 2-3 см у дыяметры, складаюцца з пяці свабодных пялёсткаў.
Папулярная садовая расліна. Выведзена мноства сартоў і гібрыдаў з белымі, ружовымі, чырвонымі або фіялетавымі кветкамі.
Кветкі лічацца ядомымі.
Зноскі