Гібрыд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Zeedonk 800.jpg
Zorse.gif
Гібрыд каня і зебры
Ligertrainer.jpg
Гібрыд льва і тыгрыцы

Гібры́д (ад лац.: hibrida, hybrida — помесь) — арганізм ці клетка, атрыманыя ў выніку скрыжавання формаў, якія генетычна адрозніваюцца адна ад адной. Паняцце гібрыд асабліва распаўсюджана ў батаніцы, але ўжываецца і ў заалогіі.

Магчымасць штучнага атрымання гібрыдаў упершыню выказаў здагадку нямецкі навуковец Р. Камерарыус у 1694 годзе. Упершыню штучную гібрыдызацыю ажыццявіў англійскі садоўнік Томас Фэйрчайлд, скрыжаваўшы ў 1717 годзе розныя віды гваздзікоў.

Тэрміналогія[правіць | правіць зыходнік]

Гібрыды могуць быць унутрырадавымі (пры скрыжаванні відаў якія належаць да аднаго роду) ці міжрадавымі (пры скрыжаванні відаў, якія адносяцца да розных родаў).

У прамысловым і аматарскім кветкаводстве таксама выкарыстоўваецца тэрмін грэкс (англ.: grex), які быў уведзены Карлам Лінеем для выкарыстання бінамінальнай наменклатуры ў класіфікацыі штучных гібрыдаў.

У кветкаводстве гібрыды першага пакалення называюцца першаснымі гібрыдамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]