Гекатэй Мілецкі
Выгляд
Гекатэй Мілецкі | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἑκαταῖος ὁ Μιλήσιος | |
Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 475 да н.э.[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ, гісторык, пісьменнік, міфограф |
Навуковая сфера | гісторыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гекатэй Мілецкі (каля 546 да н.э. — 480 да н.э.) — старажытнагрэчаскі гісторык, географ і вандроўнік.
Аўтар «Аб'езду зямлі» («Землеапісанне») — адной з першых геаграфічных прац краіназнаўчага кірунка, у якой дадзены звесткі пра Еўропу, Блізкі Усход і Паўночную Афрыку, і «Генеалогіі», якая змяшчае крытыку міфаў і падданняў гераічнай эпохі Грэцыі. Гекатэй Мілецкі — складальнік аднаго з першых картаграфічных малюнкаў айкумены (населенай часткі сушы). Ад прац Гекатэя Мілецкага, шырока вядомых у старажытнасці, захавалася 380 урыўкаў. Карта Гекатэя Мілецкага не выяўлена, аднак нават частковае прайграванне яе па апісанні Герадота і іншых аўтараў дазваляе навочна судзіць пра геаграфічныя ўяўленні і іншых грэкаў.
Зноскі
- ↑ а б Identifiants et Référentiels — ABES, 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ельницкая, Л. А. Знания древних о северных странах. — М., 1961.
- Томсон, Дж. О. История древней географии: Перевод с английского. — М., 1953.