Географ глобус прапіў (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Географ глобус прапіўM:
Жанр драматычны фільм і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 124 хв.
Бюджэт 80 000 000 ₽
Зборы 4 257 638 $
Краіна
Мова руская[1][2]
Год 2013
IMDb ID 3155604

«Географ глобус прапіў» (руск.: Географ глобус пропил) — мастацкі фільм 2013 года рэжысёра Аляксандра Велядзінскага[ru][3].

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 20-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Малады біёлаг Віктар Служкін ад безграшоўя ідзе працаваць настаўнікам геаграфіі ў звычайную пермскую школу. Ён змагаецца, а потым і сябруе з вучнямі, канфліктуе з завучам, вядзе дзевяцікласнікаў у паход — сплаўляцца па рацэ. Яшчэ ён п’е з сябрамі віно, спрабуе ўжыцца з жонкай і водзіць у дзіцячы сад маленькую дачку. Ён проста жыве… Гэта гісторыя пра кожнага, хто часам адчуваў сябе такім жа бясконца адзінокім, як Віктар Служкін. Кожнага, хто, нягледзячы на адзіноту і тугу, ніколі не губляў здольнасць адчуваць і кахаць[4].

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

   Канстанцін Хабенскі   –   Віктар Сяргеевіч Служкін, настаўнік геаграфіі
   Алена Лядава   –   Надзя, жонка Служкіна
   Анфіса Чарных[ru]   –   Маша Бальшакова, школьніца, удзельніца пахода
   Аляксандр Робак[ru]   –   Максім Будкін, даўні сябар Служкіна, чыноўнік
   Яўгенія Брык[ru]   –   Кіра Валер’еўна, настаўніца нямецкай

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 21 кінаўзнагародай і яшчэ 15 намінацыямі[5].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.hollywoodreporter.com/news/up-coming-european-acting-talent-660879
  2. http://www.hollywoodreporter.com/news/russian-exhibitors-stop-local-films-660722
  3. Geograf globus propil (2013) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 7 снежня 2021.
  4. а б Географ глобус прапіў (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2021. Праверана 7 снежня 2021.
  5. Geograf globus propil — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 7 снежня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]