Георг Хойзер
Георг Хойзер | |
---|---|
ням.: Georg Heuser | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Georg Albert Wilhelm Heuser |
Род дзейнасці | паліцэйскі, Gestapo employee |
Дата нараджэння | 27 лютага 1913[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1989 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | невядома |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Георг Вільгельм Альберт Хойзер (ням.: Georg Heuser; 27 лютага 1913, Берлін, Германская імперыя — 30 студзеня 1989, Кобленц, ФРГ) — оберштурмфюрэру СС, ваенны злачынец, кіраўнік гестапа ў Мінску. Пасля вайны стаў пачаў начальнікам зямельнага крымінальнага кіраўніцтва ў Рэйнланд-Пфальц.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын гандляра Альберта Хойзера і яго жонкі Маргарэт Стоўн. З 1923 наведваў рэальную гімназію ў Берлін-Ліхтэнберге, дзе правучыўся да 2 сакавіка 1932. З сярэдзіны 1932 г. вывучаў права ў Берліне, Кёнігсбергу і Празе. 27 ліпеня 1936 г. здаў першы дзяржаўны экзамен. З 1935 па 1937 служыў у Люфтвафэ. У пачатку 1938 ён вырашыў перайсці ў крымінальную паліцыю, пачаў служыць у паліцыі з 1 снежня таго ж года. Пачаў навучанне ў школе паліцыі бяспекі ў Берлін-Шарлотэнберге. 14 лютага 1941 года паспяхова здаў экзамен. Затым служыў у якасці памочніка камісара ў крымінальнай паліцыі ў Берліне ў аддзеле грашовых злачынстваў. З ліпеня 1941 крымінальны камісар. У Берліне з кастрычніка 1940 г. па ліпень 1941 прайшла серыя забойстваў, якіх Хойзер расследаваў разам з Вільгельмам Людтке, што прывяло да арышту злачынца Паўля Огорцова.
Дзейнасць у СССР і Славакіі
[правіць | правіць зыходнік]У 1941 годзе ўступіў у СС. Па сцвярджэнню самога Хойзера ён ніколі не быў членам нацысцкай партыі. У верасні 1941 павышаны да оберштурмфюрара, пасля чаго быў пераведзены ў зондэркаманду 1b пад кіраўніцтвам Эрыха Эрлінгера. Пасля заканчэння фарміравання паліцыі бяспекі і СД у Мінску, Хойзер IV узначаліў аддзел (гестапа)[2]. На гэтай пасадзе кіраваў шырокамасштабным знішчэннем менскіх яўрэяў, а таксама адказваў за функцыянаванне лагера Малы Трасцянец. У жніўні 1944 г. узначаліў айнзатцкаманду 14, якая займалася падаўленнем паўстання ў Славакіі. У сакавіку 1945 ўзначаліў баявую групу ў Крэмсе-ан-дэр-Дона.
Пасля вайны
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння вайны жыў у Гослары ў сваёй сястры. З ліпеня 1948 па 30 чэрвеня 1949 працаваў у кампаніі Internationale Transporte Palatia ў Мутэрштадце. З 1949 па 1952 займаўся працай на заводзе акумулятараў "Akuwa". Яго першая заява ў 1953 на паступленне на паліцэйскую службу была адхілена.
Вяртанне ў паліцыю
[правіць | правіць зыходнік]1 мая 1954 г. ён паступіў на службу ў паліцэйскі штаб у Людвігсхафене ў якасці старэйшага крымінальнага камісара. Ён мог прад'явіць пахвальны ліст ад Ёханэса Хоссбаха дарадцы па крымінальных справах і асабістага дарадцы прэзідэнта федэральнага ўпраўлення крымінальнай паліцыі Ганса Йесса. Хоссбах ведаў Хойзера як калегу ў 14 айнзатцкамандзе. 22 кастрычніка 1954 ён уладкаваўся на працу ў паліцэйскі ўчастак у Кайзерслаўтэрне. Часова займаў пасаду начальніка паліцэйскага кіраўніцтва ў Кайзерслаўтэрне. 15 ліпеня 1956 г. быў адкамандзіраваны ў зямельнае ўпраўленне крымінальнай паліцыі(LKA) у Рэйнланд-Пфальц. Пазней стаў кіраўніком LKA у Рэйнланд-Пфальц. У яго абавязкі ўваходзіў і вышук нацысцких злачынцаў.
Асуджэнне
[правіць | правіць зыходнік]15 ліпеня 1958 г. быў арыштаваны па дарозе ў спа-салон. Падчас папярэдняга зняволення калегі пасылалі яму букеты кветак[3]. 15 кастрычніка 1962 над ім і іншымі супрацоўнікамі СД і гестапа ў Мінску пачаўся судовы працэс. У выніку ён быў прызнаны вінаватым у саўдзельніцтве забойства 11 103 чалавек і прысуджаны да 15 гадоў турэмнага зняволення. У сярэдзіне 1969 Хойзер звярнуўся ў пракуратуру з мэтай прыпынення астатняй часткі прысуду. 12 снежня 1969 суд Кобленца загадаў яго вызваліць. Таксама яму былі прад'яўлены абвінавачванні па яго дзеянням у якасці кіраўніка айнзатцкаманды 14 і ён некалькі разоў дапытваўся з чэрвеня 1979 года па студзень 1980. 29 лютага 1980 пракурор пастанавіў спыніць расследаванне супраць яго. Да сваёй смерці ў 1989 пражываў у Кобленцы.
Зноскі
- ↑ Bundesarchiv (Berlin-Lichterfelde)
- ↑ Bajohr, Frank (2011-06-10). "Kriegsverbrechen: Auf Empfehlung des Gestapo-Chefs von Minsk". Die Welt(ням.). Праверана 2018-12-12.
- ↑ Dr. Oliver Gußmann, Wolf Stegemann. Wie ging die Bundesrepublik mit den NS-Tätern in KZs, an der Front oder am Schreibtisch um? Wie mit den Vollstreckern in Rathäusern, Verwaltungen und Ministerien? – Fallbeispiele. LKA-Chef Rheinland-Pfalz war Leiter eines Exekutionskommandos im Osten (ням.). Rothenburg unterm Hakenkreuz. www.rothenburg-unterm-hakenkreuz.de (19 студзеня 2014). Праверана 12 снежня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wilhelm Lüdtke, Georg Heuser, Die Berliner S-Bahn-Morde, in: Kriminalistik, 16. Jahrgang, Mai 1942, Heft 5, S. 49-52 und 66-70.
- Heiner Lichtenstein, Himmlers grüne Helfer — Die Schutz- und Ordnungspolizei im «Dritten Reich», Köln 1990.
- Konrad Kwiet, Der Mord an Juden, Zigeunern und Partisanen — Zum Einsatz des Einsatzkommandos 14 der Sicherheitspolizei und des SD in der Slowakei 1944/45, in: Jahrbuch für Antisemitismusforschung Band 7, Frankfurt/Main 1992, S. 71-81.
- Willi Dreßen, Der Holocaust in der Slowakei und die deutsche Justiz, in: Jahrbuch für Antisemitismusforschung Band 7, Frankfurt/Main 1992, S. 93-102.
- Tatjana Tönsmeyer, Die Einsatzgruppe H in der Slowakei, in: Joachim Hösler, Wolfgang Kessler, Finis Mundi — Endzeiten und Weltenden im östlichen Europa, Stuttgart 1998.
- Christian Gerlach, Kalkulierte Morde — Die deutsche Wirtschafts- und Vernichtungspolitik in Weißrußland 1041 bis 1944, Hamburg 1999.
- Dieter Schenk, Auf dem rechten Auge blind — Die braunen Wurzeln des BKA, Köln 2001.
- Jürgen Matthäus, Georg Heuser — Routinier des sicherheitspolizeilichen Osteinsatzes, in: Klaus-Michael Mallmann und Gerhard Paul (Hrsg.), Karrieren der Gewalt — Nationalsozialistische Täterbiographien, Darmstadt 2004.
- Jürgen Matthäus, «No ordinary Criminal» — Georg Heuser, Other Mass Murders, and West German Justice, in: Patricia Herberer, Jürgen Matthäus (Edits.), Attrocities on Trial — Historical Perspectives on the Politics of Prosecuting War Crimes, London 2008.
- Christina Ullrich, «Ich fühl' mich nicht als Mörder» : die Integration von NS-Tätern in die Nachkriegsgesellschaft, Darmstadt : WBG, 2011, ISBN 978-3-534-23802-6.
- David Thomas, Ostland, London 2013 (Roman über Heuser).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- https://www.mahnmal-koblenz.de/index.php/die-taeter/776-009-georg-heuser-1913-1989 Архівавана 6 сакавіка 2019.
- https://www.welt.de/kultur/history/article13396111/Auf-Empfehlung-des-Gestapo-Chefs-von-Minsk.html