Георгіеўскі трактат
Выгляд
Георгіеўскі трактат — дагавор паміж Расійскай імперыяй і Картлі-Кахецінскім царствам, заключаны 4 жніўня 1783 года ў Георгіеўску. Паводле Георгіеўскага трактату грузінскі цар Іраклій II прызнаваў пратэктарат Расійскай імперыі і адмаўляўся ад самастойнай знешняй палітыкі. Кацярына II гарантавала Грузіі поўную аўтаномію, непарушнасць яе тэрыторыі і абарону на выпадак вайны; прывілеяваныя саслоўі Грузіі прыраўноўваліся да адпаведных расійскіх. Георгіеўскі трактат аслабіў пазіцыі Ірана і Турцыі ў Закаўказзі і падрыхтаваў далучэнне Грузіі да Расійскай імперыі ў 1801 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).