Перайсці да зместу

Георгій Канстанцінавіч Цапаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Канстанцінавіч Цапаеў
Дата нараджэння 22 жніўня 1919(1919-08-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1987(1987-01-10) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Георгій Канстанцінавіч Цапаеў (22 жніўня 1919, Ташкент — 10 студзеня 1987, Баранавічы) — арганізатар прамысловасці, дырэктар Баранавіцкага баваўнянага камбіната.

Георгій Канстанцінавіч Цапаеў нарадзіўся ў Ташкенце ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1938 годзе паступіў у Іванаўскі тэкстыльны інстытут.

З пачаткам вайны быў курсантам Пензенскага пяхотнага вучылішча, з 1942 года — на фронце: камандзір узвода, намеснік камандзіра мінамётнай роты.

Пасля заканчэння вайны Георгій Цапаеў служыць у складзе савецкіх войскаў у Польшчы, Германіі.

З 1947 года працягнуў вучобу ў Іванаўскім інстытуце, дзе ў 1949 годзе атрымаў дыплом і накіроўваецца ў г.Кінешма, на Чырвонаволжскі камбінат. Працаваў майстрам, начальнікам цэха.

У 1952—1957 гадах Г. Цапаеў узначальваў фабрыку камбіната «Прыволжская камуна» у горадзе Навалакі, адкуль перавёўся на Фурманаўскую прадзільна-ткацкую фабрыку, дзе працаваў намеснікам начальніка, начальнікам ткацкай вытворчасці. З 1958 года — галоўны інжынер фабрыкі. У 1960 годзе Г. К. Цапаева пераводзяць на Вяліка-Кахамскі баваўняны камбінат галоўным інжынерам, пасля становіцца яго дырэктарам.

У 1963 годзе быў накіраваны на будаўніцтва Баранавіцкага баваўнянага камбіната. У 1980 годзе камбінат (4 фабрыкі, цэнтральная механічная і ліцейная майстэрні) быў пераўтвораны ў Вытворчае баваўнянае аб’яднанне.

9 лютага 1979 года Цапаеву Г. К. была прысвоена вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Баявога Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й ступені, «Знак Гонару»; медалямі «За абарону Савецкага Запаляр’я», «За Перамогу над Германіяй» і іншымі.

Ганаровае званне «Ганаровы работнік прамысловасці БССР» (1979).

29 ліпеня 2000 года рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў № 45 прысвоена ганаровае званне «Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы».

  • Долготович Б. Д. Цапаев Георгий Константинович // Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 18. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.