Георгій Рыгоравіч Мандзалеўскі
Выгляд
Георгій Рыгоравіч Мандзалеўскі | |
---|---|
руск.: Георгий Григорьевич Мондзолевский | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | валейбол |
Нарадзіўся |
26 студзеня 1934[1] |
Памёр | 28 красавіка 2024[3] (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 172 см |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Валейбол | ||
Алімпійскія гульні | ||
Золата | Токіа 1964 | |
Золата | Мехіка 1968 | |
Чэмпіянаты свету | ||
Бронза | Францыя 1956 | |
Золата | Бразілія 1960 | |
Золата | СССР 1962 | |
Чэмпіянаты Еўропы | ||
Бронза | Чэхаславакія 1958 | |
Бронза | Румынія 1963 | |
Золата | Турцыя 1967 |
Георгій Рыгоравіч Мандзалеўскі (26 студзеня 1934, Орша, Віцебская вобласць, БССР — 28 красавіка 2024) — савецкі валейбаліст, злучны, двухразовы алімпійскі чэмпіён (Токіа-1964, Мехіка-1968). Заслужаны майстар спорту СССР (1963). Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны».
Выступаў за Адэскія каманды «Буравеснік» і СКА (1951—1956), з 1958 года — за ЦСКА. У зборнай СССР — у 1956—1964, 1967—1968 гадах.
Скончыў Адэскі педагагічны інстытут (1956), быў дацэнтам Ваенна-інжынернай акадэміі імя В. У. Куйбышава. Працаваў старшым выкладчыкам у Маскоўскім дзяржаўным горным універсітэце.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Двухразовы алімпійскі чэмпіён (1964, 1968)
- Двухразовы чэмпіён свету (1960, 1962)
- Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1956
- Чэмпіён Еўропы 1967
- Двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы (1958, 1963)
- Пераможца Спартакіяды народаў СССР (1956, 1963)
- Шасціразовы Чэмпіён СССР (1958, 1960, 1961, 1962, 1965, 1966)
- Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1955
- Пераможца Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1960, 1962)
Зноскі
- ↑ Мондзолевский Георгий Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Мондзолевский Георгий Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Сегодня, 28 апреля, на 91-м году ушел из жизни Георгий Григорьевич Мондзолевский
- ↑ Енциклопедія сучасної України — Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001. — ISBN 966-02-2075-8
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Памерлі 28 красавіка
- Памерлі ў 2024 годзе
- Выпускнікі Паўднёваўкраінскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Канстанціна Ушынскага
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Валейбалісты СССР
- Алімпійскія чэмпіёны па валейболе
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года
- Валейбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1964 года
- Валейбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года
- Чэмпіёны свету па валейболе
- Чэмпіёны Еўропы па валейболе
- Чэмпіёны СССР па валейболе
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»